Наша кіно: меню найноўшай гісторыі. Па тэхналогіі Галівуда здатна здымаць і наша кінастудыя, сцвярджае генеральны дырэктар “Беларусьфільма” Уладзімір ЗАМЯТАЛІН. 21.by

Наша кіно: меню найноўшай гісторыі. Па тэхналогіі Галівуда здатна здымаць і наша кінастудыя, сцвярджае генеральны дырэктар “Беларусьфільма” Уладзімір ЗАМЯТАЛІН

16.02.2010 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Летась споўнілася 85 год з дня нараджэння беларускага кіно, з таго часу, калі пачаліся здымкі першага айчыннага фільма “Лясная быль”. Факт знакавы. Але ў поўным сэнсе паняцце “нацыянальнае кіно” з’явілася ў нашай краіне, бадай, не так даўно — фактычна пасля набыцця Беларуссю незалежнасці. Так лічыць генеральны дырэктар кінастудыі “Беларусьфільм” Уладзімір Замяталін. Пра набыткі і перспектывы нацыянальнай кінастудыі Уладзімір Пятровіч разважае крытычна і аперыруе цікавымі фактамі.

Купі, прадай сябе сам

— Усе лічаць, што гісторыя “Беларусьфільма” пачынаецца з 1924 года, са здымак нашага першага кіно. Але на самай справе гісторыю “Беларусьфільма” ў тым выглядзе, які мае цяпер кінастудыя, трэба адлічваць з моманту набыцця краінай незалежнасці. Да таго часу студыя наша была ўсяго толькі падраздзяленнем Дзяржкіно СССР, атрымлівала заказы з Масквы, адтуль жа пастаўляліся сцэнарыі і рэжысёры. Фактычна была кінафабрыкай, а не самадастатковай кінастудыяй. Дзяржкіно СССР цалкам забяспечвала “Беларусьфільм” работай, фінансаваннем і рупілася аб пракаце фільмаў на адной шостай частцы сушы. Прэса, прапаганда працавалі на тагачаснае кіно.Што мы маем цяпер? “Беларусьфільм” выступае ў якасці заказчыка, менеджэра, прадаўца ўласнай прадукцыі. Грамадства не ведае пра тое, што стварае кінастудыя, бо нашу прадукцыю не паказваюць па тэлебачанні.

Аўтарскае права

— У 1999 годзе арбітражны суд Масквы замацаваў правы на фільмы, створаныя на “Беларусьфільме” і перададзеныя ў часы СССР на захаванне ў расійскую сталіцу, за Дзяржтэлерадыёфондам РФ. На нашай кінастудыі такое “замацаванне” палічылі незаконным. Мы змушаны былі сваё ж кіно набываць у Дзяржтэлерадыёфонда. Гэта нонсенс. Урэшце мы здолелі даказаць, што фільмы, створаныя на “Беларусьфільме”, — гэта інтэлектуальная ўласнасць Рэспублікі Беларусь. Цяпер прынята рашэнне Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы аб тым, што будуць зроблены копіі ўсіх фільмаў, створаных на “Беларусьфільме” ў савецкі перыяд. Яны будуць перададзены на захаванне ў нашу краіну. Каб дамагчыся гэтага рашэння, нам спатрэбілася два гады складаных перамоў. І павінен сказаць: на гэтым шляху стаяла многа нядобразычліўцаў.

У чым праўда, браце?

Калі ў 2007 годзе я прыйшоў на “Беларусьфільм”, то кінастудыя мела магчымасць стварэння фільмаў толькі на 40 працэнтаў патрэбнага вытворчага цыкла. Цяпер студыя забяспечана на сто працэнтаў неабходным абсталяваннем для работы і здатна здымаць фільмы па тэхналогіі Галівуда. У нас адна з найлепшых у СНД лабараторыя камп’ютарнай графікі. За апошнія тры гады на беларускай кінастудыі знята ў два з паловай разы больш карцін, чым за ўсе гады незалежнасці.Увогуле, ніхто не можа пэўна адказаць на простае пытанне: што такое кінематограф — творчасць, бізнес, ідэалогія, палітыка ці сацыялогія? На самай справе — усё разам. З гэтага і трэба зыходзіць, калі мы хочам навесці парадак у айчынным кіно і зрабіць яго канкурэнтным на айчынным і замежным рынках.

“Англійскі” рубеж

— Калі кажуць, што “Беларусьфільм” не можа здымаць добрае кіно, я здзіўляюся, бо гэтак разважаюць людзі, якія таго кіно і не бачылі. А сітуацыя сапраўды няпростая. Сцэнарый карціны “Ваўкі” Аляксандра Колбышава праляжаў дзевяць год як “забаронены”, і толькі летась здымкі фільма нарэшце адбыліся. А ці мог хтосьці раней падумаць, што наша студыя здыме кіно ў жанры фільма жахаў, эксцэнтрычную камедыю? Цяпер мы ўсё гэта маем. У “Дняпроўскім рубяжы” была самая вялікая колькасць масоўкі за ўсю гісторыю айчыннага кінематографа. Праўда, цяпер нас крытыкуюць за тое, што фільм сабраў малую касу. На гэта мушу сказаць толькі адно: я ўпэўнены, што, калі б на фільме пусціць англійскія цітры ці перакласці на англійскую мову, публіка з’ела б гэту карціну з усімі трыбухамі.

Класікі ў серыялах

— Па ініцыятыве Міністэрства культуры работнікі кінастудыі працуюць над чатырохсерыйным тэлефільмам пра жыццё Янкі Купалы, аўтар сцэнарыя Вячаслаў Бандарэнка, і над чатырохсерыйным фільмам “Каласы пад сярпом тваім”, прысвечаным 80-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча. Рэжысёрам-пастаноўшчыкам гэтай карціны выступіць Мікалай Пінігін.

Лепшыя мастацкія фільмы і зорныя імёны айчыннага кіно 2009 года

“Дняпроўскі рубеж”, ваенная драма, зняліся Ігар Сігоў, Анатоль Кот “Інсайт”, псіхалагічная драма, зняўся Багдан Ступка “Снайпер”, баявік, зняліся Дзмітрый Пяўцоў, Ганна Хітрык “Дастыш Фантастыш”, фарс-вадэвіль, зняўся Сяргей Журавель “Ваўкі”, псіхалагічная драма, зняліся Дзмітрый Ульянаў, Андрэй Панін, Уладзімір Гасцюхін

Сёлета выйдуць на экраны

“Масакра”, містычны трылер, рэжысёр-пастаноўшчык Андрэй Кудзіненка “Брэсцкая крэпасць”, патрыятычная драма, адзін з аўтараў сцэнарыя Аляксей Дудараў, зняўся Генадзь Давыдзька “Ціхі цэнтр”, тэлесерыял, аўтар сцэнарыя Тамара Лісіцкая
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Летась споўнілася 85 год з дня нараджэння беларускага кіно, з таго часу, калі пачаліся здымкі першага айчыннага фільма “Лясная быль”. Факт знакавы. Але ў поўным сэнсе паняцце “нацыянальнае кіно” з’явілася ў нашай краіне, бадай, не так даўно — фактычна пасля набыцця Беларуссю незалежнасці. Так лічыць генеральны дырэктар кінастудыі “Беларусьфільм” Уладзімір Замяталін. Пра набыткі і перспектывы нацыянальнай кінастудыі Уладзімір Пятровіч разважае крытычна і аперыруе цікавымі фактамі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика