Грамніцы на Палессі
17.02.2010 14:04
—
Новости Культуры
|
Грамніцы (Стрэчанне) - зімовае свята народнага календара (каталікі адзначаюць яго 2 лютага, праваслаўныя - 15 лютага). Мяркуюць, што назва паходзіць ад язычніцкага бога Грамаўніка (Перуна) – бога веснавых навальніц і дажджоў, якія спрыялі расліннасці. Паводле іншых меркаванняў, Грамніцы названы так таму, што Юрай нібыта выпрабоўвае на нячыстай сіле свае стрэлы і менавіта з гэтага дня ўжо можна пачуць грымоты. Другая назва свята – Стрэчанне (ад царкоўна-славянскага “Сретенье”) у хрысціянстве знаменавала сустрэчу Сімяона з Ісусам Хрыстом, сустрэчу Старога і Новага запаветаў, а ў народзе тлумачылася як сустрэча зімы з летам. Асноўным рытуалам на Грамніцы было асвячэнне ў храмах свечак. Беларусская міфалогія: Энцыклапед. слоўн. / С.Санько, Т. Валодзіна, У. Васілевіч і інш. - Мн.: Беларусь, 2004. Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Вёска Новае Палессе Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласцi. Люты 2004 г. Аўтар: Iван Крук, рэжысёр Аксана Катовіч, Аператар: С. Спасюк, Мантаж: С. Дзмiтрэнка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння мы мала што ведаем пра старадаўнія беларускія традыцыі. Аднак, на шчасце, і дагэтуль ёсць людзі, які захоўваюць іх. Мы прапануем вашай увазе дакументальны фільм даследчыкаў народных традыцый Івана Крука і Аксаны Катовіч, прысвечаны Грамніцам.
|
|