Вялікі сольны канцэрт «Ляпісаў» у Мінску
24.02.2010 14:04
—
Новости Культуры
|
Гурт «Ляпіс Трубяцкі» дасць вялікі сольны канцэрт у Мінску. Ён адбудзецца 9 мая ў Палацы спорту. Прадзюсер гурту Яўген Калмыкоў паведаміў, што першапачаткова планавалася выступіць у мінскім Футбольным манежу. Адмовіцца прыйшлося з-за пажарных норм бяспекі, па якіх дазваляюць прысутнічаць на канцэрце толькі пяці тысячам чалавек. Але гэта мала, лічыць прадзюсер. А звяртацца да «Мінск-Арэны» не захацелі з-за яе нязручнасці ў правядзенні падобных выступаў. Магчыма, на разагрэве ў рок-каралёў адыграе гурт The Toobes. Пакуль з камандай вядуцца перамовы. У сакавіку «Ляпіс Трубяцкі» праедзе з турам у падтрымку альбома «Культпрасвет» па абласных гарадах Беларусі. 12 сакавіка «Ляпісы» выступяць у Гомелі, 13 — у Віцебску, 14 — у Магілёве, 19 — у Брэсце, 20 — у Гродне. А 4 сакавіка гурт прыме ўдзел у «Рок-каранацыі» ў сталічным клубе «Рэактар». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гурт «Ляпіс Трубяцкі» дасць вялікі сольны канцэрт у Мінску. Ён адбудзецца 9 мая ў Палацы спорту.
|
|