Дзядзьку Рыгору перадалі падарункі і віншаванні
24.02.2010
—
Новости Культуры
|
Сябры і прыхільнікі творчасці Рыгора Барадуліна сабраліся ў сераду ля Лечкамісіі, каб перадаць кветкі і падарункі для юбіляра. Нагадаем, што 24 лютага Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін сустракае свой юбілей у рэанімацыі Лечкамісіі. Барадулін патрапіў у рэанімацыю бальніцы 14 лютага з двухбаковай пнеўманіяй. Тэмпература цела даходзіла да 40 градусаў. Літаральна за пару дзён да гэтага ён толькі выпісаўся з кардыялагічнага аддзялення 10-й клінічнай бальніцы Мінска. Паводле жонкі паэта Валянціны, сёння яе муж пачуваецца значна лепш, чым у той дзень, калі трапіў у шпіталь. На фота: Валянціна Міхайлаўна Барадуліна прымае падарункі ад Уладзіміра Арлова.Фота Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сябры і прыхільнікі творчасці Рыгора Барадуліна сабраліся ў сераду ля Лечкамісіі, каб перадаць кветкі і падарункі для юбіляра. |
|