У Мінску з’явяцца бігборды з партрэтам Караткевіча
25.02.2010
—
Новости Культуры
|
вуліца Чкалава, на якой знаходзіцца хата, будзе перайменавана ў гонар Уладзіміра Караткевіча. Сёлета ў Кіеве, дзе пісьменнік вучыўся на філфаку універсітэта імя Тараса Шаўчэнкі, паўстане яму помнік. Па ініцыятыве Міністэрства культуры і пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі прадугледжана выданне твораў Караткевіча на замежных мовах. А таксама іх прэзентацыя ў сталіцах некаторых краін. На кінастудыі «Беларусьфільм» распачалі працу над стварэннем 4-серыйнага тэлевізійнага мастацкага фільма па кнізе «Каласы пад сярпом тваім». А летась старшыня ТРА саюзнай дзяржавы Ігар Угольнік паведамляў, што будзе зняты таксама фільм па матывах рамана «Чорны замак Альшанскі». Акрамя гэтага запланавана правядзенне мастацкіх выстаў, канферэнцый. А на вуліцах Мінска з’явяцца бігборды з партрэтам пісьменніка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міністэрства культуры Беларусі распаўсюдзіла прэс-рэліз, у якім пералічвае мерапрыемствы, што рыхтуюцца да 80-годдзя Уладзіміра Караткевіча. |
|