У суботу — выступ саліста Rainbow і Deep Purple
26.02.2010
—
Новости Культуры
|
Як мы ведаем, у іх там, у старых хард-рокераў, сям'я: час ад часу Deep Purple распадаецца, напрыклад на Rainbow і Dio, потым легендарны гурт уз'ядноўваецца, потым саліст Іен Гілан крыўдуе і сыходзіць, потым вяртаецца, але ж тады сыходзіць гітарыст Рычы Блэкмар, тым жа часам як выгнаны Гіланам саліст збірае ўласны бэнд з падобнай назвай. І пры гэтым ўсе выконваюць гіты ўсіх астатніх. І гэтак 40 гадоў. Да нас едзе саліст Джон Лін Тэрнер — вядома, не першая скрыпка ў гэтым кругазвароце хард-рокераў і не такі вядомы, як удзельнік оперы «Ісус Хрыстос — суперстар» Іен Гілан або ўладальнік аксамітнага вакалу Дэйвід Кавердэйл, але ён з тых. Зорка Тэрнера ўзышла ў 1980, калі адзін з найлепшых рок-гітарыстаў планеты Рычы Блэкмар запрасіў яго ў Rainbow, дзе саліст запісаў 3 альбомы ды паспрыяў поспеху гурту ў Штатах. Другая вяршыня Тэрнэра — 1988, калі ён далучыўся да гітарыста-віртуоза, «шалёнага шведа», Інгві Мальмстэена, з якім і запісаў, пэўна, свой найяскравы альбом Odyssey. Тады гэтыя двое былі аднымі з першых заходніх рок-музыкаў, хто адведаў перабудовачны Савецкі Саюз, вынікам чаго зрабіўся альбом «Выпрабаванне агнём — канцэрт у Ленінградзе». У 1989 той жа Блэкмар запрасіў Тэрнера ўжо ў Deep Purple і Тэрнер зрабіўся пятым спеваком гурта. У апошнія гады Джо Лін Тэрнер вядзе сольную кар'еру, а ў 2008 разам з сынам Рычы Блэкмара, таксама гітарыстам, на які год арганізаваў гурт з арыгінальнай назвай Over The Rainbow. Паколькі ў Мінску ўсе ведаюць пра шчыльную сувязь Джо Лін Тэрнера з дыппёрплаўцамі і рэйбоўшчыкамі, у беларускай сталіцы Тэрнэру ўласныя песні, пэўна, выконваць не дадуць. Арганізатары абяцаюць зацверджаны плэй-ліст, сярод якіх класічныя гіты хард-року: Soldier of Fortune, When A Blind Man Cries, Perfect Strangers. Такім чынам, мінскі клуб «The Black Door» (Харужай 29а), 27 лютага, субота. Джо Лін Тэрнер. Пачатак а 23:00. Кошт квітка 50 у.а. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як мы ведаем, у іх там, у старых хард-рокераў, сям'я: час ад часу Deep Purple распадаецца, напрыклад на Rainbow і Dio, потым легендарны гурт уз'ядноўваецца, потым саліст Іен Гілан крыўдуе і сыходзіць, потым вяртаецца, але ж тады сыходзіць гітарыст Рычы Блэкмар, тым жа часам як выгнаны Гіланам саліст збірае ўласны бэнд з падобнай назвай. І пры гэтым ўсе выконваюць гіты ўсіх астатніх. І гэтак 40 гадоў.
|
|