Рыгор Барадулін пераведзены з рэанімацыі ў тэрапію. 21.by

Рыгор Барадулін пераведзены з рэанімацыі ў тэрапію

01.03.2010 22:19 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін 1 сакавіка пераведзены з аддзялення рэанімацыі ў тэрапеўтычнае аддзяленне Рэспубліканскай бальніцы Кіраўніцтва спраў прэзідэнта, паведаміў сябар Барадуліна, паэт і грамадскі дзеяч Генадзь Бураўкін.

Паводле яго слоў, стан Барадуліна значна палепшыўся, настрой бадзёры, і ён ужо ходзіць.

Вечарам 14 лютага Барадулін быў шпіталізаваны з дыягназам «левабаковая пнеўманія» і тэмпературай звыш 40 градусаў.

10 лютага народны паэт выпісаўся з Мінскай гарадской клінічнай бальніцы №10, дзе лячыўся ў аддзяленні кардыялогіі. 13 лютага Барадулін меў намер узяць удзел у прэзентацыі сваёй новай кнігі паэзіі на беларускай і рускай мовах «Перакуленае/Опрокинутое», выпушчанай маскоўскім выдавецтвам «Время» да яго 75-годдзя (24 лютага). Аднак не змог зрабіць гэтага па стане здароўя.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін 1 сакавіка пераведзены з аддзялення рэанімацыі ў тэрапеўтычнае аддзяленне Рэспубліканскай бальніцы Кіраўніцтва спраў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика