Горад жанчын. Кацярына Агеева
02.03.2010 12:26
—
Новости Культуры
|
Партал TUT.BY працягвае знаёміць вас з гераінямі аўтарскага праекта радыё "Культура" - "Горад жанчын". З 26 лютага па 13 сакавіка ў мастацкай галерэі "Універсітэт культуры" (Палац Рэспублікі) будуць прадстаўлены 30 партрэтаў і 30 інтэрв’ю з унікальнымі жанчынамі нашага горада. Пачуць інтэрв’ю дапаможа мабільны тэлефон, які падчас выставы ператворыцца ў аўдыёгід.
Агеева Кацярына Іванаўна. Дырэктар канала "Культура", а таксама аўтар канцэпцыі і яго арганізатар. Аўтар радыёпраекта "Альтанка", арганізатар і аўтар канцэпцыі тэлепраекта "Спажывецкі кошык". Месца нараджэння: горад Мінск. Адукацыя: факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Бацькі: Іван Мінавіч, бліскучы журналіст, нястомны і вельмі добры чалавек. Вера Ігнацьеўна, бібліятэкар па прызванні, строгая маці, вясёлы і шчыры чалавек. У дзяцінстве была: гордасць школы і радасць бацькоў. Вучылася лёгка, заўсёды была ці старастай, ці камсоргам. Па жаданні бацькі вучылася іграць на піяніна, па ўласным жаданні займалася фехтаваннем. Сям'я: дачка Вера, 15 гадоў, разумная, жыццярадасная, добрая. Сабака Трудзі, нярвовая, брахлівая, але вельмі адданая. Характар: назбіраныя за гады жыцця песімізм і крыўдлівасць, а таксама лянота, з якой пастаянна змагаецца, нейтралізуюцца пачуццём гумару, камунікабельнасцю і спагадлівасцю. Любіць: прыроду, дзяцей, кнігі, музыку, дарогу, паветра, фантастыку і імпрэсіяністаў. Не любіць: халтуру, крывадушнасць і дагаджэнне. Марыць: каб дачка самарэалізавалася і знайшла сваю справу і сваіх людзей. Каб на канале "Культура" заўсёды быў творчы калектыў, які б здолеў працягваць яго традыцыі. Па ўнутраным складзе суадносіць сябе з дрэвам – дубам, горадам - Піцерам, жывёлай - сабакам, восеньскай каламуццю кастрычніка-лістапада. Крэда: калі нешта рабіць, дык максімальна добра ці не рабіць наогул. Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Канал Культура Мінск 102,9 FM, УКВ 70,91 Віцебск 99,3 FM Гомель 91,5 FM Гродна 95,0 FM Магілёў 99,1 FM Брэст 88,5 FM Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Партал TUT.BY працягвае знаёміць вас з гераінямі аўтарскага праекта радыё "Культура" - "Горад жанчын". З 26 лютага па 13 сакавіка ў мастацкай галерэі "Універсітэт культуры" (Палац Рэспублікі) будуць прадстаўлены 30 партрэтаў і 30 інтэрв’ю з унікальнымі жанчынамі нашага горада. |
|