Услед за Сашам і Сірожам
02.03.2010 13:57
—
Новости Культуры
|
Беларускія творцы працягваюць засвойваць украінскую медыйную і культурную прастору. Шляхам камічнага дуэта Сашы і Сірожы (Аляксандра Хацкевіча і Сяргея Міхалка), якія колісь атабарыліся на ўкраінскім канале M1 — у паход па ўвагу шырокай украінскай публікі выправіліся і беларускія літаратары. Расейскамоўная пісьменніца з Брэсту Кацярына Мядзведзева па выніках сваёй перамогі ў міжнародным літаратурным конкурсе рукапісаў «Дзіцячы партал», выдала аповесць-казку па-украінску. «Нашае выдавецтва цэніць у тэкстах для юнацтва лёгкую манеру, датрыманы стыль, дынамічны сюжэт і магчымасць суперажываць апаведзенаму. Усё гэта ў кнізе Мядзведзевай «Шкляны, алавянны, драўляны» ёсць», — кажа Ўладзімір Брыскін, кіраўнік вініцкага выдавецтва «Тэза», якое спецыялізуецца на выданні фантастычнай і дзіцячай літаратуры па-украінску. «Шкляны, алавянны, драўляны» — казка для падлеткаў і дарослых з элементамі фэнтэзі для падлеткаў і дарослых пра прыгоды прынцэсы Янтарыны. Акрамя яе ў кнігу ўвайшлі аповесць і колькі апавяданняў беларускай пісьменніцы. Міжнародны конкурс рукапісаў «Дзіцячы партал» праводзіцца ва Ўкраіне штогод. Конкурс асацыяваны з асамблеяй фантастыкі ў Кіеве «Партал». Конкурс прымаў тэксты на любых мовах, зразумелых журы: украінскай, беларускай, ангельскай, польскай і расійскай. Мядзведзева даслала свой рукапіс у катэгорыю «13+» (кнігі для падлеткаў) і ў 2007 перамагла, заслужыўшы пры гэтым права выдаць уласную кнігу. Кніга выйшла нядаўна, і пакуль што зарана казаць пра паспяховасць. Калі арыентавацца на водгукі чытачоў, дык яны дыяметральна процілеглыя. Хтосьці лічыць, што выдавецтву пашчасціла адкрыць новае імя ў літаратуры, хтосці наракае, што ў кнізе ўсё другаснае. Але як сцвярджаюць выдаўцы, гэткі розгалас сведчыць пра «неардынарнасць таленту». Кацярына Мядзведзева нарадзілася ў 1980 г. у Брэсце. Закончыла філалагічны факультэт Брэсцкага ўніверсітэту па спецыяльнасці «расійская філалогія». Піша казкі, апавяданні, вершы. Друкавалася дома (часопіс «Нёман») , а таксама за мяжой (калектыўны зборнік прозы «Там, дзе неба сыходзіцца з зямлёю», ЗША) (паэтычны зборнік «Снежны камяк»). У 2009 г. Мядзведзева перамагла ў агульнабеларускім конкурсе маладых літаратараў праводзіўся афіцыйным Саюзам пісьменнікаў Беларусі сумесна з Расійскім таварыствам. «Выдавацца на Беларусі мне не прапанавалі, — кажа Кацярына Мядзведзева. — А вось на Ўкраіне - так. Супраца з украінскай «Тэзай» будзе працягнутая. Спадзяюся, неўзабаве з’явіцца кніга казак на расійскай мове». Цяпер да выдання рыхтуецца другая кніга беларускай аўтаркі «Жовті шкарпетки для спадкоємця» («Жоўтыя шкарпэткі для спадкаемцы»). Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускія творцы працягваюць засвойваць украінскую медыйную і культурную прастору. Пісьменніца з Брэсту Кацярына Мядзведзева па выніках сваёй перамогі ў міжнародным конкурсе рукапісаў «Дзіцячы партал», выдала аповесць-казку па-украінску. |
|