Праклятая выспа Марціна Скарсэзэ
04.03.2010
—
Новости Культуры
|
1954 год. Тэдзі Дэніэлс расследуе ўцёкі забойцы-вар’яткі, якая загадкава знікла з псіхіятрычнай лякарні. Лякарня стаіць на адасобленай выспе, пабудаваная як крэпасць, і схавацца няма куды. Але ў героя ёсць яшчэ таемныя мэты, роўна, як свае мэты ёсць і ў лекараў…Шэра-свінцовае неба, грувасткая замкнёная прастора, мур з чырвонае цэглы, навязлівыя галюцынацыі, аздобленыя дызайнам Дантэ Фэрэці. Пакутлівыя комплексы, форма ахоўнікаў, што рыфмуецца з эсэсаўскаю, сны пра Дахау. Попел і снег.
Уцёклыя нацысты (падступна-падкалодны дуэт Бена Кінгслі і Макса фон Сюдава), забароненыя эксперыменты, антыкамунізм. Аслупянеласць і ліхаманка Леанарда Ды Капрыо, шаленства. Усе складнікі густоўнай жанравай параноі, калі б не адно але. Рэжысёр Марцін Скарсэзэ. У яго занадта прэтэнзій — і чамусьці яны няўпэўненыя. Гучыць улюбёная рэжысёрская тэма пра гвалт, супраціў, межы чалавечнасці. Але для аўтарскага кіно бракуе імпэту, а для жанравай стужкі — рамесніцкай сціпласці. У любым выпадку асобным пацыентам гарантаваны «вынас мозгу». На сайце imdb.com карціна ўваходзіць у спіс 250 найлепшых стужак. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
1954 год. Тэдзі Дэніэлс расследуе ўцёкі забойцы-вар’яткі, якая загадкава знікла з псіхіятрычнай лякарні. Лякарня стаіць на адасобленай выспе, пабудаваная як крэпасць, і схавацца няма куды. Але ў героя ёсць яшчэ таемныя мэты, роўна, як свае мэты ёсць і ў лекараў… |
|