"Не дачакаецеся, таварышы беларусафобы!". 21.by

"Не дачакаецеся, таварышы беларусафобы!"

04.03.2010 10:59 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Надвячоркам 3 сакавіка з нагоды міжнароднага Дня пісьменніка ў сталічнай “КнігарніЎгалерэі” адбыўся круцейшы літаратурны джэм-сэйшн. Цягам трох гадзінаў айчынныя літаратары розных узростаў, стыляў і ступеняў вядомасці чыталі апошнія творы, здзіўляючы чытачоў нечаканымі рыфмамі, кантэкстамі і моцнымі слоўцамі.

Заўсёдным аўтарам з’едлівых каментароў на форумах TUT.BY (“Достали вы со своей беларускай мовай!”, “Белорусский язык мертв, сколько можно с ним возиться?”) я параіў бы пільна сачыць за абвесткамі “КнігарніЎгалерэі”, якая апошнім часам стала цэнтрам літаратурнага жыцця сталіцы, ды схадзіць на наступную падобную імпрэзу. Верагодна, таварышы беларусафобы, пафігісты і проста невукі, гэта стане для вас шокам. Мажліва, разумнейшыя з вас нават перагледзяць сваё стаўленне да гэтага пытання, пераканаўшыся, што беларуская літаратура не скончылася коласаўска-купалаўскім вершам пра нябогу-мужыка са школьнай праграмы. Менавіта такое адкрыццё зрабіла нядаўна адна мая знаёмая: “Ты б бачыў, колькі там маладых літаратараў тусуецца! І колькі яны ўсяго цікавага пішуць! У іх нават прыхільнікі свае ёсць!”

Усё гэта я бачыў 3 сакавіка ў бітма-набітай залі “КнігарніЎгалерэі”, дзе Беларускі ПЭН-Цэнтр сабраў тузін беларускіх літаратараў — аксакалаў і юных талентаў, сур’ёзных філосафаў і эпатажных скандалістаў, лірнікаў і натуралістаў, беларуска- і рускамоўных...

Старшыня ПЭН-Цэнтра Андрэй Хадановіч чытаў вытанчаныя і літаратурна бездакорныя пераклады сучасных грузінскіх, украінскіх і расійскіх паэтаў. Самы паспяховы літаратар-бізнэсовец Адам Глобус, аўтар скандальнага зборніка інтымнай прозы “Толькі не гавары маёй маме”, у гэты вечар адмовіўся ад правакацыяў: “Неяк няёмка чытаць парнаграфію перад 7-гадовым унукам”. І летуценіў пра страчаную Вільню. А вось улюбёнец юных паненак слэмер Віталь Ражкоў дэклараваў рэчытатывам пераасэнсаваную па-беларуску найноўшую амерыканскую паэзію. То зрываючыся на крык, то пераходзячы на шэпт, каб прамовіць чарговае ненарматыўнае слоўца.

Цяжказразумелы дылетантам Альгерд Бахарэвіч павесяліў залу беларускамоўным перакладам філасофскай казкі братоў Грым пра котку і мышэй (праз год чакайце кнігу!), а Марыйка Мартысевіч папоўніла шэрагі крытыкаў еўрапейскай візавай палітыкі ў дачыненні да Беларусі, прадставіўшы на суд публікі ўрыўкі з літсерыяла “Амбасада”.

Наш слынны гісторык ад літаратуры Уладзімір Арлоў, якому ў той вечар забаранілі выступаць перад студэнтамі роднага гістфака БДУ, парадаваў вытанчанай і глыбокай паэзіяй “пра блізкія і далёкія краіны”. А зорны журналіст Віктар Марціновіч, аўтар забароненага ў Беларусі рамана “Параноя”, здзівіў дэбютным беларускамоўным вершам. Аўтар першай у гісторыі кнігі перакладаў з іўрыту на беларускую “звычайны ўручанскі хлопец” Павал Касцюкевіч пераплёў у адзін кантэкст дзіцячыя ўспаміны, дзеда-ветэрана і амерыканскага пісьменніка Курта Ванэгута, легендарны раман якога “Бойня нумар 5” ён пераклаў на беларускую мову. На фоне застаўленых новай беларускай літаратурай паліцаў кнігарні выступалі таксама маладыя, таленавітыя і амбіцыйныя Ірына Батакова, Наста Манцэвіч, Андрэй Адамовіч, Сяргей Календа, Павал Анціпаў.

Шмат кантэкстаў, традыцыяў, стыляў, жанраў ды ідэяў — усё гэта сучасная беларуская літаратура, за якую мне ўчора было не сорамна.

Карацей, як казаў стары габрэй з анекдота: “Не дачакаецеся”, таварышы беларусафобы!

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Надвячоркам 3 сакавіка з нагоды міжнароднага Дня пісьменніка ў сталічнай “КнігарніЎгалерэі” адбыўся круцейшы літаратурны джэм.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика