Мелодыі аднаго лёсу. 21.by

Мелодыі аднаго лёсу

16.03.2010 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей Картэс нарадзіўся ў Чылі, вучыўся ў Аргенціне, а стаў беларускім кампазітарам
На вечары з нагоды 75-годдзя народнага артыста Беларусі Сяргея Картэса ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета гучала шмат яго цудоўнай музыкі, шчырых віншаванняў. Гэта — легендарная асоба як у музычнай, так і тэатральнай прасторы Беларусі: ён аўтар дзесятаў музычных партытур да спектакляў, пастаўленых у розныя гады ў вядучых тэатрах. І сам сябе маэстра, дарэчы, называе “чалавекам тэатра”. Гучыць яго музыка і ў беларускіх кінафільмах, у тым ліку такіх вядомых, як “Вазьму твой боль” і “Чорны замак Альшанскі”. У свеце ж Сяргея Альбертавіча ведаюць як аўтара пяці опер, балета, інструментальных і вакальна-сімфанічных цыклаў твораў.

Пётр Арэшка

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сяргей Картэс нарадзіўся ў Чылі, вучыўся ў Аргенціне, а стаў беларускім кампазітарам
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика