Выстава да 100-годдзя Міжнароднага жаночага дня
05.03.2010 10:56
—
Новости Культуры
|
У галерэі «Універсітэт культуры« (Кастрычніцкая пл. 1, Палац Рэспублікі) прадстаўлены мультымедыйны праект «Горад жанчын». Іх заснялі на фотакамеру ў хатняй атмасферы і па душах пагутарылі пра жыццё і творчасць па-за межамі публічнай мітусні. Яны: творчая эліта Беларусі — мастачкі, псіхолагі, дызайнеры, балерыны, культуролагі. Жанчыны. У галерэі «Універсітэт культуры» (Кастрычніцкая пл. 1, Палац Рэспублікі) прадстаўлены мультымедыйны праект «Горад жанчын». Да ўвагі наведніка выставы - 30 фота-партрэтаў і 30 аўдыё-інтэрв"ю з выбітнымі жанчынамі-мінчучкамі. Сярод удзельніц праекту: акторка і выканаўца народных песняў Таццяна Мархель, кінарэжысёр Галіна Адамовіч, акторка Купалаўскага і лідэр рок-гурту «Дзецідзяцей» Ганна Хітрык, лідэрка фрык-шоу «Срэбнае вяселле» Святлана Бень, паэтка і журналістка Марыя Мартысевіч і культуролаг Юлія Чарняўская. «Калі глядзець афіцыйныя СМІ, дык у нас са знакамітых жанчын ёсьць толькі поп-зоркі з іх скандальным і па шчырасці не вельмі цікавым жыццём, — кажа адна са стваральніц праекту вядучая радыё «Культура» Кацярына Сушкевіч. — Мы ж хацелі прадэманстраваць, што ў нас стае сапраўды шматпланавых, неардынарных, адметных жанчынаў, якія маюць нагэтулькі шмат граняў таленту, што іншым разам нават складана вылучыць самую адметную». Назва выставы «Горад жанчын» названы паводле вядомай камедыі-прытчы Фэдэрыка Феліні, але стваральнікі кажуць, што яны не мелі на мэце ўслед за італьянскім рэжысёрам высветліць адносіны паміж поламі, хутчэй зрабіць такі самы якасны і актуальны праект пра жанчын». Паглядзець на выбітных жанчын беларускага культурнага жыцця можна да 13 сакавіка. Падчас выставы аўдыёгідам наведнікаў стане мабільны тэлефон, з дапамогай якога можна будзе пачуць 30 інтэрв"ю — вы проста набіраеце пазначаны пад фатаздымкам нумар і слухаеце запіс (цана размовы паводле тарыфнага плана тэлефанавальніка). Для неахвочых хадзіць па выставах — ільга проста набраць гарадскі мінскі нумар (017)-2390600, а потым адпаведны код і пачуць інтэрв"ю: 01 —з паэткай і журналісткай Марыяй Мартысевіч, 04 — кінарэжысёркай Галінай Адамовіч, 05 — кіраўнічкай каналу «Культура» Кацярынай Агеевай, 10 — акторкай і спявачкай народных песняў Тацянай Мархель, 13 — опернай спявачкай Аленай Сало, 14 — з акторкай Купалаўскага і рок-спявачкай Ганнай Хітрык, 28 — казачніцай і рэдактаркай часопісу «Бярозка» Аленай Маса Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У галерэі «Універсітэт культуры« (Кастрычніцкая пл. 1, Палац Рэспублікі) прадстаўлены мультымедыйны праект «Горад жанчын».
|
|