Міліцыя заклікае прыхільнікаў Rammsteina прыязджаць на канцэрт аўтобусамі, цвярозымі і без фотаапаратаў
05.03.2010 10:56
—
Новости Культуры
|
Прыхільнікаў гурту Rammstein, які 7 сакавіка выступіць з канцэртам у комплексе «Мінск‑Арэна», чакае асабісты надгляд, у тым ліку пры дапамозе металадэтэктараў. ра гэта гаворыцца ў паведамленні ГУУС Мінгарвыканкама. Каб пазбегнуць вялікай колькасці гледачоў каля ўваходаў у будынак арэны, за гадзіну да пачатку канцэрта пачнуць працу 24 кантрольна‑прапускныя пункты на ўваходах А, В і D. У мэтах больш хуткага праходжання надгляду сталічная міліцыя пераканаўча рэкамендуе прыбываць да будынка арэны загадзя. Традыцыйна ў будынак нельга будзе пранесці халодную, агнястрэльную, газавую і іншую зброю, выбуховыя рэчывы і боепрыпасы, іх імітатары і муляжы, піратэхнічныя і дымавыя сродкі, а таксама прадметы, выкарыстанне якіх можа ўяўляць пагрозу жыццю і здароўю людзей або прычыніць матэрыяльную шкоду грамадзянам і спартыўным збудаванням. У мэтах недапушчэння парушэнняў грамадскага парадку ў будынак не прапусцяць грамадзян у стане ап’янення ці з алкагольнымі напоямі пры сабе. Таксама ў будынак нельга праносіць грувасткія рэчы: іх неабходна здаць загадзя ў камеры захоўвання каля ўваходаў у спартыўнае збудаванне. ГУУС нагадвае, што, паводле патрабавання музыкантаў, нельга будзе праводзіць несанкцыянаванае фота‑ і відэаздыманне. Таму ў «Мінск‑Арэну» нельга будзе праносіць фотаапараты і відэакамеры, прычым гэтае абмежаванне распаўсюджваецца як на прафесійную, так і на аматарскую апаратуру. Сталічная міліцыя заклікае гледачоў‑аўтаўладальнікаў адмовіцца ад выкарыстання ўласных аўтамабіляў, бо колькасць месцаў для паркоўкі каля комплексу абмежавана (прадугледжана 1.080 машына‑месцаў на паркінгу). Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прыхільнікаў гурту Rammstein, які 7 сакавіка выступіць з канцэртам у комплексе «Мінск‑Арэна», чакае асабісты надгляд, у тым ліку пры дапамозе металадэтэктараў. ра...
|
|