У Мінску адчыняць яшчэ адну кіназалу 3D. 21.by

У Мінску адчыняць яшчэ адну кіназалу 3D

10.03.2010 13:39 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У кастрычніку‑лістападзе 2010 года УП «Кінавідэапракат» плануе адкрыць у Мінску яшчэ адну лічбавую залу для паказу трохмернага кіно.

Пра гэта на прэс‑канферэнцыі 10 сакавіка паведаміў генеральны дырэктар прадпрыемства Васіль Коктыш.

Паводле яго слоў, лічбавая кіназала будзе адкрыта ў сталічным «Салюце».

У далейшых планах «Кінавідэапраката» — будаўніцтва пяцізалавага лічбавага кінатэатра на базе «Авангарда» ў мікрараёне Грушаўка. Нагадаем, першы 3D‑кінатэатр «Кіеў» пачаў працаваць у Мінску 12 студзеня 2010 года.

Як паведаміў Коктыш, сёння ў «Кіеве» праходзіць семінар «Лічбавы кінапаказ і трохмернае кіно» з удзелам замежных спецыялістаў — прадстаўнікоў кампаній «Кінатон» (Германія) і «Долбі» (Вялікабрытанія), з якімі супрацоўнічае УП «Кінавідэапракат». Замежныя спецыялісты правядуць тэхнічныя кансультацыі з работнікамі беларускага кінапракату, наведаюць кінатэатр «Салют» і ацэняць магчымасці яго пераабсталявання ў лічбавую кіназалу.

Як зазначыў Коктыш, за апошнія 10 гадоў «Кінавідэапракат» ажыццявіў вялікую працу па тэхнічным перааснашчэнні сталічнай кінасеткі. Паводле яго слоў, калі ў 1997—1998 гадах зношанасць абсталявання ў мінскіх кінатэатрах складала прыблізна 90%, то сёння — 36%. «Гэта больш чым камфортны стан», — заўважыў ён. У краінах былога СССР зараз не вырабляецца абсталяванне для кінапракату, таму Мінск у асноўным закупляе тэхніку з Германіі і Вялікабрытаніі, паведаміў Коктыш.

Летась сталічныя кінатэатры наведалі 3 млн. 720 тыс. гледачоў, што на 320 тыс. больш, чым у 2008 годзе. Паводле слоў Коктыша, ужо за два месяцы гэтага года кінатэатры наведалі 1 млн. 100 тыс. чалавек — на 250 тыс. больш, чым за аналагічны леташні перыяд. На балансе УП «Кінавідэапракат» знаходзяцца 14 кінатэатраў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У кастрычніку‑лістападзе 2010 года УП «Кінавідэапракат» плануе адкрыць у Мінску яшчэ адну лічбавую залу для паказу трохмернага кіно.Пра гэта на...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика