З нацыянальным сцягам на віцебскім тэлеканале
17.03.2010 14:24
—
Новости Культуры
|
На віцебскім тэлеканале «Скіф» паказваюць ролік, у якім бард Сяргей Белязека выконвае песню з бел-чырвона-белым шалікам на шыі. Бард удзельнічае ў творчым конкурсе «Твой шанец», які ладзіць тэлеканал. Яго беларускамоўную песню «Анёл» не адразу ўключылі ў праект. «Мяне ўставілі ў гэтую праграму на паўтара тыдня пазней, чым астатніх. За маю грамадзянскую пазіцыю мне паўтара тыдня прыйшлося дамагацца ўключэння ў праект», — адзначае выканаўца. Сяргей Белязека выконвае ўласную песню «Анёл». Адметна тое, што ён выйшаў на сцэну пры запісе роліка з бел-чырвона-белым шалікам на шыі. На відэа ён закрыты гітарай, але ў сярэдзіне песні, калі аператар буйным планам паказвае барда, заўважныя нацыянальныя колеры шаліка. Творчы конкурс «Твой шанец» — аналаг расійскай праграмы «Хвіліна славы». Толькі ў віцебскім варыянце прысутнічае смс-галасаванне, па выніках якога будзе вызначаны пераможца. Гэта магчымасць творчаму чалавеку паказаць сябе. Пра кожнага ўдзельніка па буднях на тэлеканале «Скіф» паказваюць сюжэт і скарочаны варыянт песні. А ў суботу і нядзелю выходзіць адмысловая праграма, у якой песні канкурсантаў гучаць цалкам. Рэжысёр праекта Дзмітрый Петрыша паведаміў, што ўжо 24 сакавіка адбудзецца гала-канцэрт. Тады і будзе абвешчаны пераможца. А пакуль смс-галасаванне працягваецца. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На віцебскім тэлеканале «Скіф» паказваюць ролік, у якім бард Сяргей Белязека выконвае песню з бел-чырвона-белым шалікам на шыі. |
|