Другое нараджэнне «Нашай Нівы»
24.03.2010 18:41
—
Новости Культуры
|
У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Акадэміі навук прайшла прэзентацыя пятага, апошняга, тома факсімільнага выдання газеты «Наша ніва» за 1912-1915 і 1920 гады. Вучоны сакратар Інстытута мовы і літаратуры Ігар Капылоў назваў гэта выданне «другім нараджэннем газеты». «Наша Ніва» застаецца арыенцірам, які дазволіць разабрацца ў грамадска-палітычных працэсах, якія цяпер адбываюцца», — дадаў сп. Капылоў. Ініцыятар перавыдання Зміцер Санько адзначыў, што гэты выдавецкі праект, задуманы яшчэ ў канцы 1980-х, быў скіраваны на ратаванне тых арыгіналаў, што знаходзяцца ў архівах і бібліятэках краіны. Бо, па яго словах, знаходзіліся гора-вучоныя, што рабілі выразкі з тых нумароў. Разам з тым, Беларусь не мае ніводнага камплекту «Нашай Нівы» пачатку мінулага стагоддзя. Таму факсімільнае перавыданне дае магчымасць пашырыць кола даследчыкаў газеты. У бібліятэцы арганізавана адмысловая выстава «Газета-легенда». На ёй прадстаўлена «Наша Ніва», матэрыялы, звязаныя з крытыкай газеты з пункту гледжання марксісцкай тэорыі ў савецкія часы. А таксама даследаванні сучаснікаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Акадэміі навук прайшла прэзентацыя пятага, апошняга, тома факсімільнага выдання газеты «Наша ніва» за 1912-1915 і 1920 гады.
|
|