Беларусь спявае караоке: слухай ды пераймай эстафету!. 21.by

Беларусь спявае караоке: слухай ды пераймай эстафету!

27.03.2010 10:55 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Працягваецца супольны караоке-праект беларускага парталу TUT.BY і аўтара праекту “Белая яблыня грому” Лявона Вольскага. Мы прапанавалі заспяваць пад “мінусоўку” дзве кампазіцыі з альбому – “Пахне чабор” на верш Петруся Броўкі і “Гэй, наперад” на верш Янкі Купалы. А вы – заспавялі з задавальненнем. Спадзяемся на працяг, бо ў такім выпадку мае шанец з’явіцца другая частка альбому “Белая яблыня грому”, народная.

Усе дасланыя на адрас spievy@tut.by варыянты песень ад карыстальнікаў беларускага парталу TUT.BY пазней будуць зміксаваныя, зведзеныя ў адно і такім чынам “Белая яблыня грому” станецца сапраўды народным праектам.

Таму, калі вы спяваеце караоке па выходных з сябрамі, вам цікавыя беларускія песні, то пампуйце “мінусы” і арыгінальныя кампазіцыі, слухайце, як спяваюць іншыя, запісвайце вашыя варыянты прыладамі, што заўжды пад рукой на працы ці дома: мікрафон у ноўтбуку, дыктафон у мабільным ці асобная лічбавая прылада, а можа, фота- і відэакамеры, дасылайце нам. Так мы створым свой альбом карыстальнікаў TUT.BY на вершы беларускіх паэтаў і музыку Лявона Вольскага.

Нагадаем, што да 30 сакавіка ўключна мы чакаем вашых варыянтаў песні “Гэй, наперад”. “Мінусоўка”, арыгінал і тэкст верша для яе TUT.

А пакуль дзякуем Вікторыі Басой, Вользе Садоўскай, Сяргею Буткевічу, Дзмітрыю Кацубе, Сяргею Кульбіцкаму, Эдуарду Дубянецкаму, Раману Ліпеню, а таксама ўсім астатнім, хто не зсаромеўся, а запісаў і даслаў свае варыянты песень.

Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Загрузите последнюю версию флэш-проигрывателя.

Слухайце ды пераймайце эстафету!

Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Працягваецца супольны караоке-праект беларускага парталу TUT.BY і аўтара праекту “Белая яблыня грому” Лявона Вольскага. Мы прапанавалі заспяваць пад “мінусоўку” дзве кампазіцыі з альбому – “Пахне чабор” на верш Петруся Броўкі і “Гэй, наперад” на верш Янкі Купалы.
 
РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА

Яндекс.Метрика