Прыцягальны этнастыль
18.05.2010
—
Новости Культуры
|
Беларускія і швейцарскія музыканты разам іграюць незвычайны джаз
Прэм’ера гэтага музычнага праекта з поспехам прайшла ў швейцарскім горадзе Босвіль. Аўтары ідэі і выканаўцы — швейцарскі джазавы калектыў АВАЕ і салісткі беларускага этнаджазавага ансамбля Akana. Таленавітыя, прагныя да ўсяго арыгінальнага ў сферы музыкі людзі пазнаёміліся, калі швейцарскія музыканты прыязджалі ў Беларусь увосень мінулага года. Гасцей зацікавіў рэпертуар беларускага гурта, у ім шмат песенных стылявых пластоў: ад архаічнага каляндарна-абраднага да познетрадыцыйнай лірыкі з розных этнаграфічных регіёнаў Беларусі. У выніку супрацоўніцтва гуртоў і нарадзіўся музычны праект: спалучэнне джаза і беларускага фольклору. Пасля серыі канцэртаў у Швейцарыі ўдзельнікі праекта маюць намер прадставіць яго аматарам джаза і народнай музыкі ў Беларусі. З гэтай мэтай плануецца арганізаваць гастролі швейцарскіх музыкантаў і беларускіх вакалістак па краіне. Алена Грышына Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускія і швейцарскія музыканты разам іграюць незвычайны джаз
|
|