Вольскі, Ярмоленка і Пугач
09.04.2010 01:46
—
Новости Культуры
|
Музычны навінкі на Prastora.by.
CD. Вольскі Лявон. Песні Лявона Вольскага на вершы беларускіх класікаў ад XVIII да XXI стагоддзя. Правёўшы прэзентацыю праекта ў Купалаўскім тэатры, арганізатары не паспелі выдаць дыск своечасова. І вось нарэшце ён з’явіўся ў продажы. Тры песні з CD можна праспяваць караоке. Гэта «Пахне чабор» на словы Петруся Броўкі, «Гэй, наперад» Янкі Купалы і «Парушыўшы законы прыцягнення» Аркадзя Куляшова. *** CD. Ярмоленка Анатоль і ансамбль «Сябры». На дыск увайшлі даўно вядомыя песні на словы беларускіх паэтаў. «А я лягу-прылягу» Ніла Гілевіча, «Гуляць дык гуляць» Уладзіміра Някляева, «Полька беларуская» Леаніда Дранько-Майсюка і іншыя. *** CD. Аляксандра і Канстанцін. Дыск колішніх прадстаўнікоў Беларусі на конкурсе «Еўрабачанне» склалі самыя яркія і паспяховыя кампазіцыі з альбомаў «За ліхімі за марозам», «Сойка», «Аўтаномная навігацыя». *** CD. МРОЯ. Перавыданне самага бліскучага альбома былога гурту Лявона Вольскага. З якога пасля вырас N.R.M. *** CD. Mauzer. Запісаўшы другі альбом, гурт пакінулі адразу два музыкі. А перад акустычнай прэзентацыяй «Porna» у Мінску загаварылі пра развал каманды. Але лідэр каманды Янка Маўзер запэўніў, што гурт будзе існаваць. Mauzer рыхтуецца да электрычнай прэзентацыі альбома ў сталіцы. *** DVD. J:МОРС. «Гэта камерны канцэрт. Такім ён задумваўся, спадзяюся, такім і атрымаўся. Ён спакойны, нават з элементамі самааналізу. Больш мозга — больш мускулаў! І больш душы, напэўна...», — так ацаніў канцэрт Уладзімір Пугач. *** CD. Sciana. Шлях працягваецца роўна столькі, колькі дазваляе яна — кропка вяртання. Далейшы рух ахутаны сутоннем невядомасці і выпадковасці. Адзін крок — і твой лёс ужо ніколі не будзе ранейшым. Як той рубікон — назаўжды змяняе цябе, забірае апошнюю магчымасць звярнуць назад... Аўтар: Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Музычны навінкі на Prastora.by.
|
|