У гонар Барыса Кіта
09.04.2010
—
Новости Культуры
|
Выстава карцін маладзечанскіх мастакоў, прысвечаная 100-гадоваму юбілею сусветна вядомага вучонага Барыса Кіта, адкрылася ў Палацы культуры 7 красавіка. Фота з сайта http://adradjency.narod.ru/zamezzha/kit.html Як расказала “РГ” метадыст палаца Алена Тур, аб'яднанне прафесійных мастакоў Маладзечна, якое ўзначальвае Мікалай Аўчыннікаў, стала ініцыятарам выставы. Сем мастакоў выставілі па дзве-тры свае карціны. Глядзець іх можна будзе на працягу двух тыдняў. Барыс Кіт, матэматык, фізік, доктар філасофскіх навук, цяпер жыве ў Германіі ў Франкфурце-на-Майне. Яго жонка нарадзілася ў Лебедзеве. Сяргей ЗЯНЬКО. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выстава карцін маладзечанскіх мастакоў, прысвечаная 100-гадоваму юбілею сусветна вядомага вучонага Барыса Кіта, адкрылася ў Палацы культуры 7 красавіка.
|
|