Над Маладзечнам ўзыходзілі зоркі. 21.by

Над Маладзечнам ўзыходзілі зоркі

14.04.2010 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На сцэну выйшаў энергічны мужчына з бабачкай на шыі і ўсмешкай на вуснах. Гэта Міхаіл Фінберг – народны артыст Беларусі, лаўрэат дзяржаўнай прэміі. Узмах рукой – і ўвесь аркестр у імгненне ажыў, грымнула, нарадзілася цудоўная музыка.

АРТ-квінтэт “Гармонія” ў складзе навучэнцаў Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў заняў трэцяе месца на конкурсе “Зорка ўзышла над Беларуссю”. Фінальная частка канцэрта прайшла 6 красавіка ў маладзечанскім Палацы культуры.

Інга Кісялёва.

Антон Жукаў.

Сяргей Шуляк.

Міхаіл Фінберг.

Так распачаўся за­ключ­ны тур рэспу­блі­канскага конкурсу маладых выканаўцаў “Зорка ўзышла над Беларуссю”, што адбыўся вечарам 6 красавіка ў Палацы культуры. Арганізавалі конкурс Міністэрства культуры, Мінаблвыканкам і Міністэрства інфар­мацыі.

Мэта правядзення та­кіх мерапрыемстваў – даць магчымасць тале­навітай моладзі праявіць сябе, а арга­ні­за­тарам – адкрыць новыя зоркі на нашым беларускім эстрадным небасхіле. Усяго ў адборачных турах прынялі ўдзел 4 200 маладых выканаўцаў з розных куткоў Беларусі, але на маладзечанскай сцэне сабраліся толькі 27 лепшых спевакоў, якіх выбрала прафесійнае журы ў кожнай вобласці і горадзе Мінску.

Адкрываць гэты конкурс, згодна з жэрабем, выпала прыгажуні з чароўным голасам з горада Мінска Таццяне Крэміс, а Мінскую вобласць прадстаўляла Марыя Ляшчынская – навучэнка Маладзечанскага музычнага вучылішча імя Агінскага. Маладыя таленты выступалі ў суправаджэнні Нацыянальнага канцэртнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга, які з’яўляўся яшчэ і старшынёй журы.

Перад журы стаяла няпростая задача: выбраць пераможцу і прызёраў з выканаўцаў, якія ўсе таленавітыя і не падобныя адно на аднаго. Як можна параўноўваць, напрыклад, цемнавалосую прыгажуню Інгу Кісялёву, якая здзівіла тым, што выйшла спяваць басанож, з вельмі артыстычнам і абаяльным Антонам Жукавым? Таму вынікі адразу не аб’явілі, усе удзельнікі атрымалі дыпломы, а гледачы разышліся ра­зам са сваімі сімпатыямі і без крыўды на журы.

Афіцыйна вынікі конкурсу павінны абвясціць у сталіцы ў маі. Тады ж пройдзе ўзнагароджанне пераможцаў і прызёраў. Але пераможца і прызёры сталі вядомыя нашаму выданню ўжо цяпер.

Журы вызначыла адно першае, два другія і два трэція месцы. Перамог на конкурсе выкладчык Віцебскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў Дзяніс Ліс. Другое месца заняла вакальная група “Універсум” з Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. У скла­дзе гэтай групы – маладзечанец Аляксандр Салаўёў. Дарэчы, ён адзіны прадстаўнік нашага рэгіёну, які трапіў у прызёры конкурсу.

Таксама другое месца журы прысудзіла студэнтцы ўніверсітэта культуры і мастацтваў Інзе Кісялёвай, якая выступала за горад Мінск.

АРТ-квінтэт “Гармо­нія” ў складзе навучэнцаў Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў за­­няў трэцяе месца. Трэ­цім стаў таксама Яў­ген Вярэніч з цэнтра дзіцяча-юнацкай твор­часці горада Лунінца Брэсцкай вобласці.

На жаль, маладзечанка Марыя Ляшчынская ў лік прызёраў не трапіла.

Яна ТОНКАВІЧ, моладзевая рэдакцыя “РГ.

Фота Яны ТОНКАВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На сцэну выйшаў энергічны мужчына з бабачкай на шыі і ўсмешкай на вуснах. Гэта Міхаіл Фінберг – народны артыст Беларусі, лаўрэат дзяржаўнай прэміі. Узмах рукой – і ўвесь аркестр у імгненне ажыў, грымнула, нарадзілася цудоўная музыка.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика