Бясплатныя экскурсіі па Беларусі на Дзень помнікаў. 21.by

Бясплатныя экскурсіі па Беларусі на Дзень помнікаў

14.04.2010 12:27 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

18 красавіка ва ўсім свеце будуць адзначаць Міжнародны дзень помнікаў і мясцінаў (International day for Monuments and Sites). Не застанецца ў баку і Беларусь, дзе грамадскасць па традыцыі ладзіць "Фэст экскурсаводаў".

"Нягледзячы на тое, што гэты дзень упершыню быў адзначаны ў 1984 годзе, сёння ён не страціў сваёй актуальнасці. Бо гэтае свята нашай культурнай спадчыны, архітэктурных помнікаў і прыродных запаведнікаў, фальклорных і навуковых здабыткаў, гістарычнай памяці - усяго таго, што аб'ядноўвае нас як нацыю і робіць унікальнымі ў шматлюднай сям'і народаў", - кажуць прадстаўнікі грамадскага Аргкамітэту па святкаванні Дня помнікаў і мясцінаў.

"Фэст экскурсаводаў" праводзіцца ўжо другі год запар. У 2009 годзе ў межах акцыі прайшло амаль 30 пешых экскурсій, у якіх паўдзельнічала каля 1300 чалавек. "На асобныя экскурсіі прыходзіла больш за 100 чалавек. Мы былі ўражаныя такой зацікаўленасцю. Значыць, мерапрыемства запатрабаванае грамадствам", - распавядае намеснік старшыні Беларускага камітэту Міжнароднай рады па помніках і мясцінах (ІКАМОС) Цімох Акудовіч.
Сёлета "Фэст экскурсаводаў" ладзіцца ў падтрымку кампаніі "Будзьма!". Цяга двух дзён (17-18 красавіка) пройдзе шэраг самых разнастайных бясплатных экскурсій па гістарычных мясцінах Мінска, Гродна, Брэста і іншых гарадоў і мястэчак.

Сярод арганізатараў фэсту - Беларускі камітэт Міжнароднай рады па помніках і мясцінах, Беларускi фонд культуры, Беларуская асацыяцыя экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў і моладзевае грамадскае аб'яднанне "Гісторыка".

Спіс экскурсій па Мінску

17 красавіка

Назва экскурсіі
Раён г. Мінска
Час пачатку экскурсіі і месца сустрэчы
Экскурсавод
Дуброва Чапскага
Маскоўскі раён
14.00, галоўны ўваход Гуманітарнага факультэта БДУ (вул. Курчатава)
Спіцын Алесь
Татарская слабада
Цэнтральны раён
16.00, каля ўваходу ў гатэль "Юбілейны"
Арсэн Сівіцкі
Мінск Тэатральны
Цэнтральны раён
16.00, каля ўваходу ў Музей Вялікай Айчыннай вайны
Еўдакіменка Святлана
Мінскае гета
Маскоўскі раён
17.00, каля выхаду са ст. м. "Фрунзенская" ў накірунку вул. Сухой
Козак Кузьма
Ракаўскае прадмесце
Цэнтральны раён
17.00, адкрытая пляцоўка ГД "На Нямізе" (2-і паверх) у бок Петрапалаўскай царквы
Мяльніцкі Леанід
Вуліца Карла Маркса
Цэнтральны раён
17.00, уваход у тэатр імя Янкі Купалы
Мяльніцкі Ян
"Сэрца горада"
Цэнтральны раён
17.00, каля Ратушы
Гатальскі Ігар
"Ад Круглай Плошчы да Старажоўкі"
Цэнтральны раён
18.00, каля выхаду са ст. м. "Плошча Перамогі" ў бок Музея РСДРП.
Быц Яўгенія

 
18 красавіка

Назва экскурсіі
Раён г. Мінска
Час пачатку экскурсіі і месца сустрэчы
Экскурсавод
Лошыца
Ленінскі раён
10.00, каля ўваходу ў Лошыцкі парк
Акудовіч Цімох
Вяснянка
Цэнтральны раён
10.30, аўтобусны прыпынак "Радужная" ў бок царквы (Вяснянка)
Герасіменка Сяргей
Плошча Незалежнасці
Маскоўскі раён
12.00. галоўны ўваход у Педагагічны універсітэт
Лютых Сцяпан
Музей Валуноў
Першамайскі раён
12.00, уваход у Музей валуноў (раён Уручча)
Чырскі Мікола
Легенды Залатой горкі
Партызанскі раён
14.00, уваход у Палац мастацтваў
Акудовіч Цімох
"Па вуліцы Кашарскай" (сучасная Чырвонаармейская)
Ленінскі раён
14.00, над выхадам са ст. м. "Кастрычніцкая" ў бок Дома афіцэраў
Валодзіна Аляксандра
Раён Трактарнага завода
Цэнтральны раён
16.00, каля выхаду са ст. м. "Трактарны завод" у бок самога завода
Абрамчук Раман


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
18 красавіка ва ўсім свеце будуць адзначаць Міжнародны дзень помнікаў і мясцінаў. Не застанецца ў баку і Беларусь, дзе грамадскасць па традыцыі ладзіць “Фэст экскурсаводаў”
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика