Чуткі пра яго смерць моцна перабольшаныя. 21.by

Чуткі пра яго смерць моцна перабольшаныя

21.04.2010 11:22 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Марк Твен, аўтар «Тома Соера», «Гекльберы Фіна», «Янкі пры двары караля Артура» памёр сто гадоў таму, 21 красавіка 1910 г. Прапануем вашай увазе тры прычыны, чаму гэты амерыканскі пісьменнік па‑ранейшаму чытаны.

Па‑першае, Твен навучыў свет беспакарана кпіць з палітыкаў і дэспатаў. Вядома, ён не здолеў паставіць палітыкаў на месца, але прынамсі паказаў чалавецтву, дзе гэтае месца знаходзіцца.

Яму ўдалося тое, чаго не здолеў Джонатан Свіфт у «Гуліверы». У намаляваных Свіфтам вобразах сучаснікі лёгка пазнавалі палітыкаў той эпохі. Твен дасягнуў тонкага балансу надзённага і вечнага. Дастаткова было перанесці ўсе галоўныя дылемы чалавецтва на дзіцячае жыццё («Прыгоды Гекльберы Фіна») або ў іншы час («Прынц і жабрак»).

Яшчэ Твен вынайшаў пару папулярных сёння жанраў. Мы намякаем на «Янкі пры двары караля Артура». Тут і навуковая фантастыка (падарожжы ў часе) і пачатак фэнтэзі (дэкарацыі Твен замілавана спісаў са старажытных ангельскіх паданняў). Цяпер Твенава вынаходства — крыніца натхнення для шматлікіх літаратараў і кіношнікаў.

І наастатак, Марк Твен навучыў чалавецтва творчаму падыходу ў бізнэсе. Як тут не згадаць сцэну фарбавання плота, які Том Соер з дапамогай невялікіх хітрыкаў ператварае ў зайздросны занятак і крыніцу заробку. Тут і рэбрэндынг з рэфрэймінгам, і франчайзынг, і сеткавы маркетынг.


ЛК

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сераду – 100 гадоў з дня смерці Марка Твена.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика