У Нью-Ёрку з'явіцца бюст Васіля Быкава
21.04.2010 11:21
—
Новости Культуры
|
Ідэя паставіць помнік выдатнаму беларусу — пісьменніку і байцу Другой сусветнай вайны — належыць беларускай дыяспары Амерыкі.
Справай заняўся Беларускі музей у Нью-Ёрку. Пасля перамоваў была дасягнута дамоўленасць з Калумбійскім універсітэтам — адной з самых вядомых амерыканскіх ВНУ. Бюст будзе ўсталяваны ў вядомай бібліятэцы Каламбія Юнівёрсіці — «Лоў Меморыял Лайбрары». Знакавая падзея адбудзецца сёння, 21 красавіка.У адкрыцці возьмуць удзел аўтар бюста — выдатны скульптар Алесь Шатэрнік, ды старшыня Беларускага інстытуту навукі і мастацтва, патрыярх беларускай дыяспары Вітаўт Кіпель. * * * Госці цырымоніі сустракаюцца а 12.25 ля будынку бібліятэкі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ідэя паставіць помнік выдатнаму беларусу — пісьменніку і байцу Другой сусветнай вайны — належыць беларускай дыяспары Амерыкі.
|
|