Раман Арлоў прэзентуе новы музычны праект - “У нескладовае”
22.04.2010 20:06
—
Новости Культуры
|
Па словах Рамана, новы калектыў ствараўся спецыяльна, каб папулярызаваць беларускую музыку ў Расіі: Раман Арлоў: “Прынцыповым для мяне ў гэтым праекце з’яўляецца тое, што база яго часткова размешчана ў Маскве, і мы папулярызуем ідэю музыкі на беларускай мове ў межах суседняй дзяржавы”. Разам з Арловым у праекце “У нескладовае” ўдзельнічаюць Ганна Хітрык, Юля Глушыцкая, Андрэй Сапоненка (“Дзецідзяцей”), Віктар Рудэнка (“Далі”), Яўген Чалышаў (“Харлі”), Лёша Стокс (“Стокс”), Канстанцін Гарачы, Слава Сергяенка і Вадзім Марголін. Паводле Рамана, “У нескладовае” – гэта радыёфарматная папулярная музыка: Раман Арлоў: “На мой погляд, першы сінгл пакажа, што гэта радыёфарматная сучасная музыка для дарослых, поп-рок у нейкім сэнсе з невялікімі адхіленнямі ў сумежныя стылі, такія як арт-рок, хіп-хоп… Карацей, сучасная музыка ў шырокім разуменні”. Прыблізна ў кастрычніку “У нескладовае” плануе выдаць дэбютны паўнафарматны альбом, куды ўвойдуць каля 12 песень. Яго прэзентацыя адбудзецца ў Мінску і Маскве. На працягу бліжэйшых месяцаў праект "У нескладовае" з дапамогай парталу TUT.BY прэзентуе свае песні. Першая з іх – "Не кожны" – далучае да праекту Аляксандра Памідорава і Алега Хаменку. Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. 23 красавіка, клуб "Рэактар" а 18-й гадзіне. Прыходзьце на канцэрт. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
23 красавіка падчас прэзентацыі саўндтрэку да фільма “Дастыш Фантастыш” адбудзецца першы публічны выступ у Беларусі новага праекту экс-гітарыста гурта J_Морс... |
|