Публіцыстыка, гісторыя і пераклады
26.04.2010 10:22
—
Новости Культуры
|
Кнігі на Prastora.by.
Арсень Ліс. У кнізе сабраны выбраныя артыкулы, нарысы пра людзей, якія распрацоўвалі беларускую нацыянальную канцэпцыю — Аляксандра Уласава, Браніслава Тарашкевіча, Аркадзя Смоліча, Тамаша Грыба. Асобныя публікацыі прысвечаны беларускім пісьменнікам, мастакам, вучоным. «Гэта кніга аб нашай знішчанай інтэлігенцыі, трагедыі нашай нацыі», — адзначае аўтар. Максім Багдановіч. У зборнік увайшлі літаратурна-публіцыстычныя артыкулы пра мясціны, звязаныя з жыццём і творчасцю Максіма Багдановіча, а таксама матэрыялы, прысвечаныя асобам, якія ішлі па жыцці поруч з паэтам. Клаўдзія Шышыгіна-Патоцкая. Былое старажытнае паселішча на беразе ракі Уша ў пачатку XVI стагоддзя стала галоўнай рэзідэнцыяй слыннай сям"і, цэнтрам культуры Вялікага княства Літоўскага, Рускага, Жамойцкага, другім горадам у дзяржаве пасля Вільні. Гісторыі горада Нясвіжа і легендарнага роду Радзівілаў цесна з"яднаны паміж сабою. Аб усім гэтым распавядаецца ў кнізе, якая вытрымала тры перавыданні. Гэтая кніга — фактычна першая спроба ўзнаўлення на сучаснай беларускай мове тэкстаў Статута Вялікага княства Літоўскага 1588 года — выдатнага, агульнаеўрапейскага помніка прававой культуры і юрыдычнай думкі перыяду Адраджэння. Наталля Гардзіенка. Аўтар разглядае гісторыю беларуска-брытанскіх кантактаў, перадумовы прыезду беларусаў у гэтую краіну ў 1940-я, працэс стварэння і дзейнасць нацыянальных арганізацый розных напрамкаў. Гэта сапраўдная энцыклапедыя беларускага жыцця ў Вялікабрытаніі. У канцы кнігі змешчаны даведнік па беларускіх мясцінах у гэтай краіне. Джэймс Джойс. Найвядомейшы раман ірландскага пісьменніка, які пісаўся «плынню свядомасці» на працягу больш як сямі гадоў, друкаваўся часткамі ў амэрыканскім часопісе «The Little Review». Цалкам выдадзены быў у Францыі ў 1922. Упершыню па-беларуску ў перакладзе Яна Максімюка твор з’явіўся ў 1993 годзе. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кнігі на Prastora.by. Арсень Ліс. Gloria victis! У кнізе сабраны выбраныя артыкулы, нарысы пра людзей, якія распрацоўвалі беларускую нацыянальную канцэпцыю — Аляксандра... |
|