Невядомая графіка Уладзіслава Галубка. 21.by

Невядомая графіка Уладзіслава Галубка

26.04.2010 17:29 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Калекцыянер Анатоль Белы знайшоў невядомыя малюнкі, створаныя Уладзіславам Галубком і яго зяцем Яўгенам Ціхановічам.

«Калі памёр Яўген Ціхановіч, сям’ю папрасілі забраць усе рэчы з яго майстэрні, у якой ён працаваў. Дзве вялікія тэчкі з архіва аддалі ў мой

Уладзіслаў Галубок(1882-1937) — беларускі драматург, празаік, рэжысёр, акцёр, мастак. Першы народны артыст Беларусі. Расстраляны ў 1937 годзе.

музей у Старых Дарогах, — кажа сп. Белы. — І нядаўна толькі я разабраў той архіў. Там былі малюнкі самога Ціхановіча. Але сярод іх быў і графічны партрэт невядомага чалавека, які зрабіў у 1936 годзе Уладзіслаў Галубок».

У адрозненні ад Галубка, творы Яўгена Ціхановіча захаваліся ў вялікай колькасці. Цікава тое, што знойдзеныя малюнкі створаны ім у 1920-1930-х гадах. Адшуканы графічны малюнак Галубка з’яўляецца адзіным вядомым на сёння. Да гэтага часу захаваліся толькі чатыры

Яўген Ціхановіч (1911-2005) —беларускі мастак. Аўтар дзесяткаў палотнаў, сярод якіх партрэтаў пісьменнікаў Васіля Быкава і Уладзіслава Галубка. Ілюстраваў кнігі. Майстра экслібрысу, адзін з першых, хто ўвёў у гэты жанр партрэт.

яго карціны, пісаныя алеем. Такую знаходку Анатоль Белы называе ўнікальнай. Бо пасля палітыкі вынішчэння нацыянальнай інтэлігенцыі, шмат што з твораў мастацтва проста не дайшло да нас.


Партрэт невядомага чалавека, 1936. Уладзіслаў Галубок.


Аўтапартрэт, 1928. Яўген Ціхановіч.


Аўтапартрэт, 1934. Яўген Ціхановіч.


Партрэт жонкі, 1933. Яўген Ціхановіч.


Партрэт брата Валянціна, 1932. Яўген Ціхановіч.


КМ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калекцыянер Анатоль Белы знайшоў невядомыя малюнкі, створаныя Уладзіславам Галубком і яго зяцем Яўгенам Ціхановічам.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика