Беларускі Spita/\ь F і Sepultura выступяць на адным фэсце
28.04.2010 11:33
—
Новости Культуры
|
Беларускі гурт Spita/\ь F прыме ўдзел у міжнародным рок-фэсце Seven Festival, які пройдзе 8-11 ліпеня ў польскім горадзе Венгажэве.
Сярод музыкаў, якія ўдзельнічаюць у Seven Festival, — Sepultura, The Legendary Pink Dots, Hey, Coma, Vader, Strange Attractor, Closterkeller, California Stories Uncovered. Беларуская каманда выступіць на конкурсе маладых гуртоў у межах фестывалю. Seven Festival існуе з 1991 года. Адметнасць сёлетняга фэсту ў тым, што ён будзе праходзіць пад знакам Фрыдэрыка Шапэна. Кожны з выступоўцаў мусіць падрыхтаваць кавер на адзін з твораў польскага кампазітара. За найлепшую версію чакае адмысловы прыз. Прадставіць сваю інтэрпрытацыю Шапэна рыхтуюцца і электроншчыкі Kim_Nasung, Bionulor, Nmls, Rekombinacja ды іншыя. Яны прэзентуюць праект «Chopin Alternative». Квіткі на фэст у бліжэйшы час з’явяцца ў Беларусі. Больш інфармацыі на Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускі гурт Spita/\ь F прыме ўдзел у міжнародным рок-фэсце Seven Festival, які пройдзе 8-11 ліпеня ў польскім горадзе Венгажэве. |
|