Беларусы Расіі ініцыююць стварэнне Беларускага незалежнага інстытута ў Маскве. 21.by

Беларусы Расіі ініцыююць стварэнне Беларускага незалежнага інстытута ў Маскве

30.04.2010 17:10 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Такое рашэнне было прынятае на IV з’ездзе Федэральнай нацыянальнай культурнай аўтаноміі «Беларусы Расіі», які прайшоў 23 красавіка.

Як паведаміў старшыня аўтаноміі Валерый Казакоў, цяпер ствараецца група «Спадчына» з расійскіх і беларускіх вучоных «для матывацыі таго, што мы робім». Па яго словах, паўтара года прыкладна спатрэбіцца, каб правесці арганізацыйную працу.

Што гэта будзе за Беларускі незалежны інстытут, пакуль невядома. Магчыма, за прыклад будзе ўзятая праца ўкраінцаў, якія старылі ў расійскай сталіцы Цэнтр нацыянальнай украінскай культуры. Зразумела ўжо цяпер, што яго галоўнай задачай стане вывучэнне беларускай прысутнасці ў Расіі.

Валерый Казакоў таксама паведаміў, што на з’ездзе была разгледжана праблема выкарыстання беларускай мовы ў Расіі. І хутка павінна распачацца праца па стварэнні школьных факультатываў па вывучэнні беларускай мовы, якія пакуль існуюць у Маскве.


КМ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такое рашэнне было прынятае на IV з’ездзе Федэральнай нацыянальнай культурнай аўтаноміі «Беларусы Расіі».
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика