Праляскоўскі раскрытыкаваў айчынны FM‑эфір
03.05.2010 16:29
—
Новости Культуры
|
Якаснага нацыянальнага прадукту ў аўдыётэках FМ-радыёстанцый недастаткова, заявіў міністр інфармацыі Алег Праляскоўскі 3 мая падчас анлайн‑канферэнцыі на сайце БелТА.
«На жаль, фактычна каля 300 песень усе радыёстанцыі рэспублікі круцяць па некалькі разоў на тыдзень. Такім чынам, музычны эфірны рынак насычаны аднастайным прадуктам», — сказаў ён. Паводле слоў Праляскоўскага, «раней кожная FМ‑станцыя мела больш‑менш сваё аблічча. «Адны рабілі ўпор на рок‑музыку, другія — на поп‑музыку, трэція вяшчалі ў стылі рэтра, чацвёртыя давалі больш сусветнай класікі. Сёння некаторыя радыёстанцыі ў музычным сегменце падобныя адна на адну», — адзначыў ён.Пры гэтым Праляскоўскі мяркуе, што з увядзеннем 75‑працэнтнай квоты на трансляцыю беларускіх кампазіцый «адбыўся станоўчы штуршок у развіцці беларускага музычнага рынку», «адміністрацыйным шляхам узмоцнена праца па падтрыманні нацыянальнага музычнага прадукту на хвалях айчынных радыёстанцый». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Якаснага нацыянальнага прадукту ў аўдыётэках FМ-радыёстанцый недастаткова, заявіў міністр інфармацыі Алег Праляскоўскі 3 мая падчас анлайн‑канферэнцыі на... |
|