Гэнік Лойка зробіць шыльду Геніюш у Празе
07.05.2010 12:33
—
Новости Культуры
|
Нагадаем, конкурс быў абвешчаны Згуртаваннем беларусаў свету «Бацькаўшчына» 10 сакавіка ў межах аргкамітэту па святкаванні 100‑годдзя з дня нараджэння Ларысы Геніюш. Ініцыятыва ўсталявання памятнай шыльды ў гонар паэткі належыць беларусам Чэхіі, а менавіта сябрам беларускай суполкі «Скарына», якая дзейнічае ў Празе. 5 траўня прайшло пасяджэнне сябраў аргкамітэту, падчас якога адбылося абмеркаванне эскізаў памятнай шыльды, прадстаўленых на конкурс. У выніку лепшым быў прызнаны праект Гэніка Лойкі. На думку сябраў аргкамітэту (у тым ліку і беларусаў Чэхіі), ягоны эскіз найбольш адпавядае канцэпцыі конкурсу і яскрава раскрывае вобраз Ларысы Геніюш.«Геніюш блізкая мне па духу, — гаворыць пераможца. — Я лічу сябе яе нашчадкам. Таму я з задавальненнем узяў удзел у конкурсе. Да таго ж, я яшчэ і яе зямляк, я сам з Мастоўскага раёна». Па задуме скульптара, памятная шыльда будзе адліта з сілуміну (сплаў на аснове алюмінію). На шыльдзе будуць размешчаны наступныя словы на беларускай і чэшскай мовах: «У поўную сілу беларускай, роўнай усім і ня ўніжанай, я была толькі ў Чэхіі…» «Plnou měrou jsem Běloruskou, rovnoprávnou a neponíženou, byla pouze v Čechách…» Плануецца, што ўрачыстае адкрыццё памятнай шыльды ў Празе адбудзецца ў жніўні і будзе прымеркавана да 100‑гадовага юбілею з дня нараджэння паэткі, які адзначаецца 9 жніўня. zbsb.org Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падведзеныя вынікі конкурсу эскізаў памятнай дошкі ў гонар беларускай паэткі.
|
|