«Мы ўсе людзі на балоце, ё!»
10.05.2010 13:31
—
Новости Культуры
|
Беларускі рэп робяць хлопцы з Вілейкі, Лунінца, Сянна ды Івацэвічаў. Пра адраджэнне гэтага занядбанага кірунку заявілі PANaNieba, Lunclan, Zeman, Вожык і Vinsent на першым фэсце беларускамоўнага рэпу. У атачэнні айчынных рэпераў адсутнічаюць вульгарныя дзеўкі, яны не бразгочуць ланцугамі, не ўжываюць наркотыкаў, а зброю бачылі толькі па тэлевізары. Затое яны смела паказваюць фак існаму ладу, славяць Каліноўскага ды спяваюць пра чыстыя чалавечыя пачуцці. Беларускія чытанні ў «Рэактары» ўдаліся. «Мы ўсе людзі на балоце, ё!», — такімі словамі запальваюць публіку першыя выступоўцы — Sviedak і ChviaDot з PANaNieba. Нягледзячы на тое, што галасы ў іх яшчэ ламаюцца, словы глытаюцца ды і досведу вялікіх канцэртаў нямашака, трымаюцца на сцэне яны досыць упэўнена. Дадае драйву іх чытанням Zeman з праекту Imperator. Гэты экспрэсіўны рэпер заяўлены ў канцэрце не быў, але выходзіў на сцэну часцей за вядучага Паўла Белавуса, перыядычна дапамагаючы сваім калегам у чытцы, ды штохвіліну заклікаў уздымаць запальнічкі. Адсутнасці такіх прызнаных «майстроў слова», як Сярога ці лідэр «Чырвонага па белым» Кроўва, здаецца, ніхто і не заўважыў. Сярога баіцца беларускай мовы як агня пасля Фэст адзначыўся і зараджэннем такой з’явы, як нацыянальны Лунінецкія рэперы з Lunclan выхваляліся набытай мінскай прапіскай, ганарліва заявіўшы прысутным, што яны прыехалі з Розачкі ды Грушаўкі, і прэзентавалі песню пра сталіцу, які магла б з поўным правам пратэндаваць на Вожык чараваў публіку сціпласцю ды пафігізмам. Дзіўна, але негледзячы на практычную адсутнасць яго ў рэальнай музычнай прасторы, некаторыя яго спевы людзі ведалі на памяць. Як, напрыклад, трэк Апошнім чытаў той, дзеля каго і высілкамі якога гэтая дзея і ладзілася. Поспех на «Тузіне Гітоў» песні Сяргей Будкін Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускі рэп робяць хлопцы з Вілейкі, Лунінца, Сянна ды Івацэвічаў. Пра адраджэнне гэтага занядбанага кірунку заявілі PANaNieba, Lunclan, Zeman, Вожык і Vinsent на першым...
|
|