Была зняволеная ГУЛАГу Надзея Дземідовіч выдала кнігу вершаў — прэзентацыя 12 мая
12.05.2010 11:50
—
Новости Культуры
|
Прэзентацыя кнігі Надзеі Дземідовіч «Мы марылі дома спаткацца» адбудзецца 12 мая на сядзібе БНФ а 18.00.
Надзея Раманаўна Дземідовіч — адна з найстарэйшых удзельніц беларускага руху, вязень ГУЛАГу. Упершыню пад агульнай вокладкай сабраны драматычны досвед нескаронай і нязломнай жанчыны, пераказаны паэтычнай мовай. Надзея Дземідовіч нарадзілася ў 1927 на Слонімшчыне. З восені 1941 вучылася ў Слонімскай беларускай прагімназіі. Сяброўка СБМ. У снежні 1944 пад час масавых арыштаў сябраў СБМ у Слоніме перайшла на нелегальнае становішча. Арыштавана ў Казахстане ў 1949 годзе. У баранавіцкай турме яе жорстка катавалі. Была асуджана на 25 гадоў лягероў. Удзельніца Кенгірскага паўстаньн вязняў 16.05‑26.06.1954 года. Вызвалілася з ГУЛАГу ў 1956 годзе. Аўтарка кнігаў «Век так ня будзе» (2002г.), «Успаміны сэрца майго» (2006г.). У прэзентацыі таксама прымуць ўдзел іншыя былыя вязні сталінскіх лагераў, а таксама рэжысёр Валер Мазынскі, мастак Алесь Пушкін, пэдагог Людміла Майсеня, рэдактары кнігі Ціна Клыкоўская і Алесь Палынскі ды іншыя. Салідарнасць Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзентацыя кнігі Надзеі Дземідовіч «Мы марылі дома спаткацца» адбудзецца 12 мая на сядзібе БНФ а 18.00. Надзея Раманаўна Дземідовіч — адна з найстарэйшых... |
|