Каны з беларускай разынкай
12.05.2010 18:59
—
Новости Культуры
|
12 траўня ў Канах распачынаецца 63-і міжнародны кінафэст.
Фэст адкрываецца стужкай Рыдлі Скота «Робін Гуд». У конкурсную праграму ўключаныя 19 карцінаў. Сярод іх фільмы класікаў — Такешы Кітаны («Сваволя»), Майкла Лі («Іншы год»), Абаса Кіарастамі («Зацверджаная копія»), Бертрана Таверн’е («Прыцэса Мантпенс’е»). У фэсце ўдзельнічаюць мексіканец Аляхандра Гансалес Іньярыту, брытанскі сацрэаліст Кен Лоўч і канскі заўсёднік Апічатпонг Веерасетакул з Бангкоку. У парушэнне правілаў канскага фэсту ў конкурсе ўдзельнічае фільм Мікіты Міхалкова «Стомленыя сонцам 2», ужо паказаны ў кінатэатрах. Але разынкаю кінафэсту абяцае стаць дэбютны фільм ураджэнца Баранавічаў Сяргея Лазніцы «Шчасце маё».Гэта стужка пастаўленая пры ўдзеле Нямеччыны, Галандыі і Украіны. Галоўную ролю грае актор Беларускага Тэатру юнага гледача Віктар Немец. Паводле сюжэту кіроўца-дальнабойнік збіваецца з трасы і губляецца на дзікіх прасторах рускай правінцыі, дзе сустракаецца з ветэранамі, прастытуткамі, разбойнікамі дый міліцыянтамі. Вынікі фэсту будуць падведзеныя 23 траўня. Андрэй Расінскі Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
12 траўня ў Канах распачынаецца 63-і міжнародны кінафэст. Разынкай абяцае стаць фільм ураджэнца Баранавічаў Сяргея Лазніцы — з беларускім акторам у галоўнай ролі.
|
|