Як прамоўтэры абышліся без гарадcкіх чыноўнікаў
14.05.2010 14:35
—
Новости Культуры
|
ТГ неаднойчы пісаў пра ня надта прыемныя падзеі, што тут здараюцца: як то забарона рок‑фэсту, канфіскацыя дыскаў, ідэалягічная апрацоўка. Нягледзячы на перашкоды, прома‑суполка «Заля чаканьня» на чале са Зьмітром Назаравым здолела правесьці ў Берасьці больш за 20 канцэртаў за год, сярод якіх фэстывалі з нагоды сьвяткаваньня дзесяцігодзьдзя гурта Sciana, да дня нараджэньня Боба Марлі, фэст рок‑гуртоў Берасьцейшчыны «Гукі вясны», канцэрты гурта «Стары Ольса», Зьмітра Вайцюшкевіча ды іншых. Бліжэйшая ідэя — упершыню зладзіць у горадзе этна‑фэст. Зьміцер тлумачыць, якое ён знайшоў выйсьце ў адвечнай барацьбе з гарадзкімі чыноўнікамі. Пасьля доўгіх размоваў у гарвыканкаме з пагрозамі ад службоўцоў ды іх лекцыямі пра тое, што не‑сябры БРСМ падрываюць беларускую дзяржаўнасьць, прамоўтэр вырашыў зьвярнуцца вышэй: У Берасьцейскім гарвыканкаме чамусьці не хацелі заўважыць галоўнай нашай мэты — разьвіцьцё і пашырэньне цікаўнасьці моладзі да сучаснай, часам незвычайнай, як для чыноўніка, беларускай культуры», — распавядае Назараў. Дзіва, але на абласным узроўні яго словы пачулі. Начальнік упраўленьня культуры Берасьцейскага аблвыканкаму Рыгор Бысюк вельмі ахвотна і зь вялікаю зацікаўленнасьцю ўхваліў ініцыятыву па правядзеньні першага вялікага сьвята этна‑музыкі ў горадзе над Бугам.Ідэю падтрымала і дырэктарка грамадзка‑культурніцкага цэнтру Сьвятлана Каржук. У памяшканьні цэнтру па вул. Камуністычная, 1, што ў самым цэнтры гораду, і пройдзе фэст «Фольк‑фармат». 6 чэрвеня тут выступяць гурты Ceilidh Сeol, Cornucopia, Testamentum Terrae, «Стары Ольса», «нагУаль», Litvintroll, а таксама Krada і Натальля Няцэля. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выхад ёсць з любой сітуацыі. Мабыць з такім дэвізам хлопцы з прома‑суполкі «Зала чакання» займаюцца арганізацыяй канцэртаў і фэстаў у Брэсце.
|
|