Вайцюшкевіч стаў салістам дзяржаўнага аркестру. 21.by

Вайцюшкевіч стаў салістам дзяржаўнага аркестру

18.05.2010 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Зміцер Вайцюшкевіч запрошаны ў якасці аднаго з салістаў Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестру імя Іосіфа Жыновіча. У планах артыста - запісаць сольную праграму для паказу яе ў дзяржаўнай філярмоніі.Лідэр WZ-Orkiestra таксама атрымаў прапанову ўзяць удзел у новай пастаноўцы рок-опэры Ігара Лучанка "Гусляр".

Зміцер Вайцюшкевіч ужо выходзіў на сцэну філярмоніі. Упершыню гэта здарылася летась, калі ён выканаў песню "Як я ехаў да яе" на вечары памяці Ўладзіміра Мулявіна. 15 траўня выканаўца браў удзел у вечары памяці Ігара Паліводы, а 23 траўня выканае некалькі твораў разам з аркестрам на канцэрце з нагоды 106-годдзя Адама Русака. У гэтым вечары таксама возьмуць удзел такія артысты, як Якаў Навуменка, Надзея Мікуліч, групы "Славяне" і "Беларусы".

"Як гэта ні дзіўна можа падацца для прадстаўнікоў беларускага андэграўнду, філарманічная сцэна прывабная і адказная. І я па шчырасці яе баюся. Вельмі прыемна, што гледачы, якія ходзяць на такія канцэрты, таксама мяне ведаюць", - адзначыў артыст.

У яго планах запісаць з аркестрам цэлую праграму для паказу ў камэрнай абстаноўцы. Акрамя таго, выканаўца сыграе адну з галоўных роляў у пастаноўцы рок-опэры Ігара Лучанка "Гусляр", вядомую з кружэлкі "Песняроў". Плануецца, што Вайцюшкевіч сыграе ролю галоўнага адмоўнага пэрсанажу - князя. Гусляром будзе Пётр Елфімаў.

У бліжэйшы чацвер, 20 траўня, Вайцюшкевіч прадставіць у Мінску сольную праграму на вершы Ўладзіміра Караткевіча.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зміцер Вайцюшкевіч запрошаны ў якасці аднаго з салістаў Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестру імя Іосіфа Жыновіча. У планах артыста - запісаць сольную...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика