На Кангрэсе беларусістаў узгадалі арыштаванага Някляева. 21.by

На Кангрэсе беларусістаў узгадалі арыштаванага Някляева

20.05.2010 18:56 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Мінску сёння адкрыўся V Міжнародны кангрэс беларусістаў. На ім сабраліся даследчыкі літаратуры, культуры, гісторыі з многіх краін свету - больш за 170 удзельнікаў, сярод якіх - навукоўцы з Польшчы, Нямеччыны, Украіны, Літвы, Расіі, ЗША, Аўстрыі, Швэйцарыі, Ізраіля, Вялікабрытаніі, Нарвегіі.

Пасля пленарнага паседжання да ўдзельнікаў звярнуўся прадстаўнік грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду!", які паведаміў, што затрыманы Ўладзімір Някляеў і заклікаў падтрымаць яго, выказаць салідарнасць.

Ангельскі даследчык літаратуры Арнольд МакМілін свой выступ аб стане сучаснай беларускай літаратуры вачыма замежніка прысвяціў паэту У. Някляеву, які арыштаваны і знаходзіцца пад следствам.

Тым часам у фае будынка, дзе адбываецца кангрэс, праходзіць збор подпісаў, арганізаваны актывістамі кампаніі "Гавары праўду!", за перайменаванне вуліцаў імём Васіля Быкава. Удзельнікі мерапрыемства ахвотна падпісваюцца.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ангельскі дасьледчык літаратуры Арнольд МакМілін свой выступ аб стане сучаснай беларускай літаратуры вачыма замежніка прысьвяціў паэту У. Някляеву, які...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика