Беларускае караоке. Спявай, каб не чуваць машынаў!. 21.by

Беларускае караоке. Спявай, каб не чуваць машынаў!

21.05.2010 14:09 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ларыса Геніюш. Малюнак Лявона Вольскага
Партал TUT.BY разам з аўтарам праекту "Белая яблыня грому" Лявонам Вольскім працягвае збіраць народныя шэдэўры для стварэння супольнай версіі музычнай складанкі на вершы беларускіх класікаў.
 
Сёння мы прэзентуем кампазіцыю на верш Ларысы Геніюш "Машыны".
 
"Паэтка не прыняла савецкага грамадзянства, не пайшла ані на якія кампрамісы, прайшла Сыбір, знявагу на Радзіме… Тэкст “Машынаў” актуальны й цяпер", - кажа аўтар праекта Лявон Вольскі.
 
Паслухаць песеньку ў выкананні Лявона
Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Загрузите последнюю версию флэш-проигрывателя.

 
Каб спампаваць песню, трэба адказаць на пытанне, змешчанае ніжэй.
 
Удзельнічайце ў праекце, упішыце сваё імя ў музычную спадчыну краіны! Пампуйце "мінус", запісвайце сваю версію кампазіцыі і дасылайце яе нам па адрасе spievy@tut.by. Дарэчы, гэтай магчымасцю ўжо скарысталіся дзясяткі наведвальнікаў TUT.BY.
 
Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Загрузите последнюю версию флэш-проигрывателя.
 
Нагадаем, што ў межах праекту "Беларускае караоке" TUT ужо прайшлі прэзентацыі песень “Пахне чабор” (на верш Петруся Броўкі), “Гэй, наперад!” (на верш Янкі Купалы), “Парушыўшы законы прыцягнення” (на верш Аркадзя Куляшова), "Вецер Радзімы" (на верш Максіма Танка), "Сон" (на верш Адама Мицкевича) , "Мала сказаць: "Ненавіджу"… (на верш Пімена Панчанкі).
 
 
Машыны
 
Машыны грымяць, стракочуць
Альбо паўзуць бясшумна.
Машыны есці ня хочуць,
Машынам ніколі ня сумна.
 
Ня сыдуцца на параду,
Не абмяркуюць лёсу,
Паслушныя тупа загаду,
Круцяць свае калёсы.
 
Раны цяплом мы гоім,
Словам, усмешкай любай.
Там, дзе ў нас сэрца жывое,
Ў машынаў дроты і трубы.
 
Тупасць глухой пакоры
Ці тарскатня чужая.
Машыне не скажаш аб горы,
Машыны не пакахаеш.
 
Ні босай, ні ў лес, ні ў рэчку –
Толькі дарогай на шынах.
Без кахання парываў вечных
Машынаў родзяць машыны.
 
Сэрца б'юцца, лякочуць,
Уздым і апад няўпынны.
Ні волі, ні сонца ня хочуць
Толькі адны машыны.
 
Калёсы ў пякельным руху,
Дзе мозг – чужыя пружыны,
Ня думаць, а слухаць, слухаць –
Пракляцце бяздушных машынаў. 
 


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Партал TUT.BY разам з аўтарам праекту "Белая яблыня грому" Лявонам Вольскім працягвае збіраць народныя шэдэўры для стварэння супольнай версіі музычнай складанкі на...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика