Фестываль Bela Music сёлета не адбудзецца
25.05.2010 11:58
—
Новости Культуры
|
Аднак арганізатары спадзяюцца правесці фэст у наступным годзе.
Нацыянальны фэст актуальнай і папулярнай беларускай музыкі Bela Music сёлета можа не адбыцца. Пра гэта распавёў галоўны ідэолаг і мастацкі кіраўнік фестывалю Алег Хаменка. «На сёння перамовы наконт фестывалю знаходзяцца ў такім стане, што хутчэй за ўсё фестывалю не будзе». Паводле Хаменкі, высілкі арганізатараў не здолелі вывесці фестываль на камерцыйна‑прыбытковыя сцежкі, таму ідэолагі імпрэзы спадзяюцца на аднаўленне фэсту ў наступным годзе.Нагадаем, фэст Bela Music упершыню адбыўся на пляцоўцы аэраклуба Баравая ў траўні мінулага года. Тады ён сабраў вяршкі беларускага року і 5 тысяч яго прыхільнікаў. Мэта фестывалю — раскрутка маладых беларускіх гуртоў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аднак арганізатары спадзяюцца правесці фэст у наступным годзе.
|
|