Пінігін адмовіўся здымаць «Каласы пад сярпом тваім»
27.05.2010 14:28
—
Новости Культуры
|
«Гэта немагчыма — пакінуць тэатр на паўтара гады яго кіраўніку, вы ж разумееце. Я думаў, што неяк атрымаецца, але гэта немагчыма: чатыры серыі плюс поўны метр», — патлумачыў сваё рашэнне рэжысёр і выказаў вялікае шкадаванне, што не выпадае магчымасці папрацаваць над такой стужкай. Хто стане рэжысёрам «Каласоў», Еўрарадыё пацікавілася ў прэс‑сакратара кінастудыі Валянціны Беляковай. Валянціна Белякова: «Мікалай Пінігін адмовіўся некалькі дзён таму. А вы ж самі разумееце, што знайсці рэжысёра — гэта не аднаго дня справа. І таму, пакуль я вам не магу назваць ніводнага прозвішча верагодных кандыдатур бо, што хтосьці з рэжысёраў у нас ужо працуе, хтосьці яшчэ ў працы, заканчвае праекты, хтосьці пачаў новыя працы. Таму, нічога не магу вам сказаць». У той жа час, яна заявіла, што на студыі былі маральна гатовыя да таго, што Пінігін адмовіцца працаваць над фільмам. Кажа, усе выдатна разумелі, што ў яго дастаткова працы і ў Купалаўскім тэатры, і ў Санкт‑Пецярбургу. Таму, супакоіла Белякова, кіраўніцтва Беларусьфільма досыць хутка зарыентуецца ў сітуацыі, і бліжэйшым часам вызначыцца з будучым рэжысёрам.Адсутнасць рэжысёра прывяла да таго, што дагэтуль не пачалі выбіраць акцёраў. Невядома пакуль дакладна, і калі пачнуцца здымкі. Валянціна Белякова: «Нейкія тэрміны, зразумела, ёсць. Але не трэба пакуль забягаць наперад. Магчыма, у гэтым годзе ўжо нейкая праца над гэтай карцінай пачнецца. Я маю на ўвазе — вытворчага характару». Cцэнарый таксама пакуль не гатовы. Як паведамлялася раней, яго піша Аляксандр Качан, вядомы па стужках «Акупацыя. Містэрыі» і «Масакра». Сцэнарыст абяцае напісаць тэкст своечасова ‑‑ да сярэдзіны ліпеня. «Палова сцэнарыя напісана. Я, дарэчы, ужо паказваў першую серыю — гэта чатырохсерыйны праект. І гэта цалкам адпавядае той аўтарскай дамове, якая ў мяне заключаная з Беларусьфільмам. Так што, праца ідзе адпаведна графіку, мая праца». Што ж тычыцца Пінігіна, то, кажа Качан, ён разумее прычыны яго адмовы. На кінастудыі сцэнарыста запэўнілі, што да таго часу, пакуль ён закончыць сваю працу, будзе названы і рэжысёр фільма. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На «Беларусьфільме» цяпер шукаюць новага рэжысёра і плануюць пачаць здымкі кіно ўжо сёлета.
|
|