Дырыжор фарбаў
26.06.2010
—
Новости Культуры
|
![]() Міліта Сібрыкава стварае малюнкі ў незвычайнай тэхніцы святлапісу Яна пускае каляровыя бурбалкі на фотапаперу, дадае раствору-замацавальніку… і нядаўна рэальныя аб’ёмныя пухіры пераўтвараюцца ў вобразы. На вачах папера амаль без удзелу мастака адлюстроўвае нейкую казачна-касмічна-метафарычную рэальнасць. Тут можна разгледзець птушак і жывёл, дрэвы і кветкі, пейзажы, прадметы і нават людзей… І што самае цікавае: фарбы самі ствараюць малюнак. А Міліта толькі кіруе гэтым вясёлкавым аркестрам, наносячы дырыжорскім пэндзлем рэдкія мазкі. Яны свабодна плывуць па глянцавай фотагладзі, часам набягаюць адзін на другі і спыняюцца, дзе ім захочацца. А мастачка быццам гуляе з бурбалкамі. Прыкладна так можна апісаць адкрыты Мілітай Сібрыкавай новы від мастацтва, які яна называе святлапісам. З дзяцінства яна спявала, танцавала, малявала і пісала вершы. Закончыўшы бібліятэчны факультэт Інстытута культуры, шмат гадоў працавала ў Інстытуце мікрабіялогіі. Кнігі, вучоныя.... А хацелася нечага новага. Міліта цікавілася рознымі навукамі, нават экстрасэнсорыкай. Аднойчы ёй сустрэўся чалавек, які прадказаў: “Будзеш лячыць і здзіўляць людзей іншым — сваімі карцінамі”. Прароцтва падалося Міліце смешным: маляваць яна амаль не ўмела... Але хутка ў яе жыццё ўвайшла фларыстыка. На фон з медзі яна выкладвала сюжэты з кветак, раслін і драўніны. Карціны мелі аб’ём, а яшчэ колеры пабегласці: гэта як вечарам заход сонца падсвечвае возера колерамі вясёлкі. Вельмі прыгожа!. І вось… з крамаў прапала медзь. Дзе браць фантастычныя фоны? Спрабавала іх маляваць, на фоны выкладваць расліны. А потым знаёмыя параілі: стварай толькі фоны. ![]() “Працаваць у такой тэхніцы вельмі цікава: ніколі не ведаеш, што выявяць фарбы. Гэта як археалагічныя раскопкі, — усміхаецца Міліта. — Памятаю, як у першыя дні на фотапаперы праявіліся залатыя камяні. Гэта было так здорава, быццам выйграла мільён!” Алхімія? Падробка? Арыгінальны від мастацтва? Творы яе могуць падацца камусьці фотакопіямі з карцін. Але, пабачыўшы працэс, я сцвярджаю: гэта арыгіналы. Прычым вобразы ніколі не паўтараюцца і зачароўваюць з першага погляду. І працы яе хутка разыходзяцца: нават амерыканцы, японцы сотнямі купляюць іх. Столькі дэталяў, такая прастора для ўяўлення! Быццам знаёмы ўжо малюнак, а глянеш пад іншым ракурсам — і новыя вобразы праяўляюцца. Вось бачыцца мне страус, а гэта маці з дзіцём, а тут хлопчык з паветраным шарыкам… “Мастак — гэта чалавек, які ў першую чаргу ўмее бачыць”, — упэўнена Міліта. А яе фантазія працуе выдатна: упрыгожвае бутэлькі, стварае дэкаратыўныя дрэвы, маскі, лялькі, нават у чалавечы рост. Эксперыментуе з пласцінкамі, тканінай, раслінамі, агнём — што ў галаву прыйдзе. А фотаздымкі! Завулкі старога горада, падарожжы любімага плюшавага мядзведзіка па дарагіх ёй мясцінах, фантастычныя “вогненныя” фатаграфіі… Свае малюнкі і фотаздымкі Міліта часам афармляе сваімі ж вершамі. Людміла Мінкевіч Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міліта Сібрыкава стварае малюнкі ў незвычайнай тэхніцы святлапісуЯна пускае каляровыя бурбалкі на фотапаперу, дадае раствору-замацавальніку… і нядаўна рэальныя...
|
|