Грамабоец Зеўс супраць Неверагоднага Халка
28.05.2010 13:43
—
Новости Культуры
|
У «Галерэі Ў» пачалася выстава Аляксандра Некаршэвіча «Багі і героі». «Багі і героі» — серыя жывапісу, выкананая ў тэхніцы аэраграфіі на алюмініі і пакрытая аўтамабільным лакам. Выявы вобразаў класічнага жывапісу і новых медыя-багоў, сумяшчэнне класічнага вобраза з сучасным. За цяперашнім часам куміры шоу-бізнесу ўзводзяцца ў ранг сучасных багоў, а вобразы мінулага дэвальвуюцца ад бясконцай колькасці ідалаў новага часу. За гэтым працэсам і сочыць Аляксандр Некрашэвіч. «Проста цікава і плённа было паназіраць, як масавая свядомасць пераўтварае класічную міфалогію ў сучасную, і як класічныя багі трансфармуюцца ў сучасных медыйных персанажаў, — кажа Аляксандр Некрашэвіч. — Я раблю сінтэз класічнага мастацтва з сучаснай міфалогіяй, складзенай з кінастужак, коміксаў». На думку куратара праекту мастацтвазнаўцы Ірыны Саламацінай цяпер час «масавага капіявання твора». «Са з’яўленнем сродкаў капіявання каштоўныя карціны — высокія ўзоры мастацтва — былі масава растыражаваныя, дзякуючы чаму адбылася дэмакратызацыя грамадства, — заяўляе Саламаціна. — Цяпер Мона Ліза і Геракл, гэтаксама як Бэтмэн і Мадонна, могуць на аднолькавых правах вісець у кожным памяшканні».
Сам Аляксандр Некрашэвіч (нарадзіўся ў вёсцы Бобрык на Берасцейшчыне ў 1973 годзе), які працаваў у цюнінгу, мастацкай расфарбоўцы машын, матацыклаў і нават прыватнага рэактыўнага самалёту Л-29, знаходзіцца ў самым цэнтры такога капіявання класічных твораў — яму назіраць за працэсам зліцця высокага і прыкладнога мастацтва лягчэй. «Наколькі ў заможных людзей, якія хочуць вылучыцца пры дапамозе афарбоўкі машыны, моцны поцяг да капіявання класічных карцін: Мона Лізы ці працаў мастакоў эпохі Адраджэння, — дадае Ірына Саламаціна. — Цяпер ужо ў мастацкіх працах Некрашэвіч абгульвае гэтае выкарыстанне высокага мастацтва ў масавай культуры, гэтае спалучэнне неспалучальнага». Цытуючы класічныя творы Бацічэлі, Леанарда Да Вінчы, Некрашэвіч не распрацоўвае новыя выявы, але падкрэслівае свае асаблівыя стасункі з класічным мастацтвам, і праз камбінацыю з масавай культурай дае дакрануцца да гэтага свету гледачу. ЛК Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выява Афрадыты, якая паступова перацякае ў Ксенію Сабчак, Зеўс, які здаецца падзяляе адзін твар з героя коміксаў Халкам... У «Галерэі Ў» пачалася выстава Аляксандра...
|
|