Беларуска-шведскі гурт Dreamgale запусціў новы праект
31.05.2010 14:11
—
Новости Культуры
|
![]() Нагадаем, Dreamgale — шведскі гатычны поп-рок-электра гурт, што выконвае самабытную містычную музыку, у якой спляліся матывы Enigma і Roxette, Nightwish і Evanescence. Студыйны праект быў заснаваны ў 2006 годзе ў Стакгольме беларусамі Майклам Сэндэрам і Змітром Палагіным. Хлопцы — карэнныя мінчукі. Майкл пераехаў у Скандынавію ў 13 год, калі яго маці выйшла замуж за шведа. Зміцер у студэнцтве перавёўся з БДУ ў Каралеўскі тэхнічны каледж у Стакгольме. На ролю вакалісткі беларусы запрасілі шведку Сафію Матсан, з якой, паводле легенды, пазнаёміліся ў сне. Над сваім першым альбомам 17 траўня ў Нарвегіі быў прэзентаваны першы сольны сінгл Сафіі Матсан (Miss Sofy) Welcome to Paradise, які яшчэ раней стаў музычнай тэмай рэаліці-шоў Paradise Hotel на нарвежскім тэлеканале TV3. Выдаўцом самотніка стаў лэйбл Bonnier Amigo Music, з якім супрацоўнічаюць вядомыя скандынаўскія гурты Bodies Without Organs, Velvet, Madcon, Amy Diamond і інш. Выканаўчым прадзюсарам — другі ўдзельнік Dreamgale Майкл Сэндэр, якія займаецца музычным выдавецтвам у міжнародным тэлевізійным канцэрне Zodiak. "Сафія заўсёды мела слабасць да танцавальнай музыкі і клубных бітаў, але яны не вельмі ўпісваліся ў канцэпцыю Dreamgale. Думаю, у якасці Miss Sofy яна здолее выявіць сябе па-новаму, без ценяў цёмнай містыкі, — распавёў TUT.BY Майкл Сэндэр. — Кантраст жорсткай тэхнакратычнай кампазіцыі з прыгожай і кідкай мелодыяй у характэрнай мяккай манеры выканання Сафіі робіць гэты сінгл унікальным. Мяркую, многія слухачы знойдуць яго вельмі прывабным”. Ужо ў першы тыдзень рэліз трапіў ў лідэры нарвежскіх чартаў на iTunes. Апроч удзелу ў Dreamgale Сафія Матсан вядомая ў Швецыі як блогер і мадэль. Ідучы па слядах старэйшай сястры — галівудскай акторкі Дадамо, што прыхільнікі Dreamgale могуць быць спакойныя. Сольная кар’ера Miss Sofy не ставіць крыж на будучыні беларуска-шведскага гурта. "Мы з Майклам па-ранейшаму адданыя Dreamgale і будзем працягваць працаваць над новымі песнямі, — кажа Сафія Матсан. — Гэтым летам чакайце новы сінгл”. ![]() Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вакалістка беларуска-шведскага гурта Dreamgale Сафія Матсан (Sofia Mattsson) выпусціла першы сольны сінгл пад імем Miss Sofy. Прадзюсарам новага праекта выступіў беларус Майкл... |
|