У Мінску выступiць польскi Bester Quartet
01.06.2010 15:45
—
Новости Культуры
|
![]() Вester Quartet – гэта новае аблічча легендарнага The Cracow Klezmer Band, заснаванага ў 1997 годзе па ініцыятыве музыканта маладога пакалення, кампазітара і акардэаніста Яраслава Бэстэра. Вester Quartet складаецца з чатырох выдатных інструменталістаў – музыкантаў з класічнай адукацыяй. У Мінску квартэт выступiць у наступным складзе: Яраслаў Бэстэр (акардэон), Яраслаў Тырала (скрыпка), Алег Дыяк (акардэон, кларнет, ударныя інструменты) i Войцех Фронт (кантрабас). Квартэт выконвае музыку шырокага стылістычнага дыяпазону: у ёй асіміляваліся элементы класікі, джаза, авангарда, дасягненні сучаснай камералістыкі, у якой фундаментальнай асновай да пабудовы непаўторных інструментальных форм з’яўляецца імправізацыя. Дзякуючы распрацоўцы арыгінальнага, смелага ў мастацкім сэнсе рэпертуару калектыў безупынна здабывае прызнанне як музычных крытыкаў, так і публікі ва ўсім свеце. Bester Quartet супрацоўнічаў са шматлікімі выдатнымі прадстаўнікамі джазавай, клезмерскай і авангарднай музыкі: Джонам Зорнам, Томашам Станькам, Гражынай Аўгусцік, Джонам МакЛінам, Донам Біранам і інш. Калектыў выступаў у шматлікіх прэстыжных залах Польшчы, ЗША, Велікабрытаніі, Тайваня, Чэхіі, Фінляндыі, Італіі, Эстоніі, Францыі, Украіны, Венгрыі, Швецыі, Швейцарыі, Аўстрыі, Бельгіі, Галандыі, Германіі і Канады. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
10 чэрвеня ў Вялікай канцэртнай залi Белдзяржфілармоніі пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску адбудзецца канцэрт джазавай і авангарднай музыкі. Гледачоў... |
|