Літоўскi нацыянальны драматычны тэатр пакажа ў Мiнску два спектаклi. 21.by

Літоўскi нацыянальны драматычны тэатр пакажа ў Мiнску два спектаклi

04.06.2010 20:19 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

12 і 13 чэрвеня ў рамках абменных гастроляў на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы адбудзецца паказ спектакляў Літоўскага нацыянальнага драматычнага тэатра, паведамляе прэс-служба Купалаўскага тэатра.

12 чэрвеня – мюзікл “Чалавек з Ламанчы” Дэйла Васэрмана, Джо Дарыёна і Мітча Лі, напісаны па матывах рамана Мігеля Сервантэса “Дон Кіхот”. У пастанове перад гледачамі паўстае вобраз самога пісьменніка, які, чакаючы ў турме прысуду інквізіцыі, распавядае сябрам пра прыгоды свайго героя. Гэтая на першы погляд простая фабула ператвараецца ў спектаклі ў магічны свет тэатра, а жыцці абодвух персанажаў – Сервантэса і Дон Кіхота – паступова саступаюць месца трыюмфу спрадвечнага кахання, якое робіць Дон Кіхота бессмяротным.

Рэжысёр спектакля – Адольфас Вячэрскіс, сцэнограф – Андрус Жыбікас, мастак па касцюмах – Зіта Густэнэ.

Працягласць спектакля – 2 гадзіны 30 хвілін.

13 чэрвеня – трагікамедыя “Чорная ўдава” паводле п’есы Р. В. Фасбіндэра “Брэменская свабода”. У аснове сюжэта –праўдзівая гісторыя жыцця брэменскай атручальніцы Гейшы Готфрыд. Цікавіла аўтара п’есы, аднак, не толькі сама гісторыя злачынстваў. У спробах супраціўляцца духоўным путам і забаронам ён здолеў разглядзець прычыну хвалі тэрору, якая накрыла Нямеччыну напрыканцы 50-х гадоў.

Рэжысёр спектакля – Яна Рос, сцэнограф – Марыюс Яцоўскіс, мастак па касцюмах – Марта Васілютэ

Працягласць спектакля – 1 гадзіна 40 хвілін

Cпектаклі будуць ісці з сінхронным перакладам на рускую мову.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
12 і 13 чэрвеня ў рамках абменных гастроляў на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы адбудзецца паказ спектакляў Літоўскага нацыянальнага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика