Сёння пачынаецца тыдзень шведскага кіно. 21.by

Сёння пачынаецца тыдзень шведскага кіно

09.06.2010 16:02 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кадр з фільма «Штучнае дыханне».

З 9 па 12 чэрвеня ў Мінску, у кінатэатры «Цэнтральны», адбудзецца паказ сучасных шведскіх мастацкіх фільмаў.

Сёння ў 18:30 у кінатэатры «Цэнтральны» пакажуць драму «Штучнае дыханне» («Mun mot mun») (2005) рэжысёра Б’ёрна Рунге. Гэта гісторыя маладой дзяўчыны Веры (Сафія Вэстберг), якая пакідае сваіх бацькоў і сыходзіць да гандляра наркотыкамі Моргана (Магнус Крэпер). Морган мёртвай хваткай утрымлівае дзяўчыну ля сябе, напампоўваючы яе наркотыкамі. Спробы бацькоў (Мары Рычардсан і Петэр Андэшан) вярнуць дачку не даюць аніякага плёну. Шлюб і ўсё іх жыццё паступова ідуць пад адхон.

У наступныя дні беларускім гледачам будуць прадстаўлены яшчэ тры поўнаметражныя стужкі шведскіх рэжысёраў: «Дазволь мне ўвайсці» (10 чэрвеня ў 18:30), «Шторм» (11 чэрвеня ў 18:30) і «Сонечны шторм» (12 чэрвеня ў 18:30).

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кадр з фільма «Штучнае дыханне». З 9 па 12 чэрвеня ў Мінску, у кінатэатры «Цэнтральны», адбудзецца паказ сучасных шведскіх мастацкіх фільмаў. Сёння ў 18:30 у...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика