Стынг выступіць у Мінску з Каралеўскім аркестрам. 21.by

Стынг выступіць у Мінску з Каралеўскім аркестрам

10.06.2010 13:16 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларускую сталіцу музыкант наведае з праграмай Symphonicities, падрыхтаванай разам з брытанскім Каралеўскім філарманічным аркестрам.

Пра канчатковае зацверджанне канцэрту Стынга 18 верасня ў "Мінск-Арэне" паведаміў афіцыйны сайт спевака.

Тур у падтрымку Symphonicities 58-гадовы выканаўца пачынае 2 ліпеня з канцэрту ў Ванкуверы, цягам усяго лета "сімфанічнага" Стынга пачуюць у шэрагу іншых гарадоў Паўночнай Амерыкі, а з верасня з выступлення ў Осла стартуе еўрапейскі тур. Пакуль Мінск застаецца адзіным горадам на постсавецкай тэрыторыі ў графіку канцэртаў.

Перад пачаткам туру Стынг заявіў, што з нецярплівасцю чакае канцэртаў з Каралеўскім аркестрам. Досвед выступу з іншымі сымфанічнымі аркестрамі – Чыкагскім і Філадэльфійскім ён называе самымі яскравымі момантамі ў сваёй кар’еры.

У праграму Symphonicities уключаны асноўныя хіты музыканта, як з даробку The Police, так і з сольнай творчасці.

З імём Стынга ў апошні час было звязана два скандалы. Яго заява пра неабходнасць легалізаваць лёгкія наркотыкі выклікала пратэсты з боку арганізацый, што змагаюцца супраць распаўсюду наркотыкаў. Нараканні з боку грамадскасці выклікаў выступ Стынга на прыватнай вечарыне прэзідэнта Узбекістана Іслама Карымава, якога лічаць дыктатарам.


Сяргей Нятрэба, партал навінаў UDF.BY

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускую сталіцу музыкант наведае з праграмай Symphonicities, падрыхтаванай разам з брытанскім Каралеўскім філарманічным аркестрам.Пра канчатковае зацверджанне...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика