Рыцарскі турнір пад сценамі Сафіі
10.06.2010 13:16
—
Новости Культуры
|
12-13 чэрвеня ў Полацку адбудзецца фэст сярэднявечнай культуры «Рубон», прымеркаваны да 1148-годдзя горада.
У фэсце возьмуць удзел каля 30 клубаў гістарычнай рэканструкцыі з Мінска, Гродна, Баранавіч, Гомеля, Віцебска, Оршы, Ліды і іншых гарадоў Беларусі. Уваход на фестывальную тэрыторыю ўпершыню стане платным: для дарослых квіток будзе каштаваць 4 тысячы рублёў. Аднак для дзяцей уваход застанецца вольным. На фестывалі пройдуць турніры для цяжка ўзброеных латнікаў і «Ратна кола» для лёгка ўзброеных ваяроў, а таксама масавыя бітвы — бугурты. Будуць спаборніцтвы лучнікаў і вершнікаў. І, канешне, штурм замка. Гасцей будуць забаўляць старажытнымі славянскімі гульнямі, танцамі ў сабатонах (вялікіх жалезных ботах). У імпрэзаваным сярэднявечным горадзе раскінуцца святочныя гандлёвыя шэрагі і кірмаш рамеснікаў. 12 чэрвеня пройдзе конкурс вулічных тэатраў і плануецца прэм’ера пластычнага спектаклю «Выпрабаванне агнём», у якім таэтральная дзея будзе спалучацца з вогненным шоу. На сёлетні «Рубон» запрошаны вядомыя музычныя гурты — «Стары Ольса», «Яварына», «Гальярда», «Cornus Copia». Арганізатары фестывалю — Полацкі гарвыканкам і народны тэатр гістарычнага касцюма «Полацкі звяз». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
12-13 чэрвеня ў Полацку адбудзецца фэст сярэднявечнай культуры «Рубон», прымеркаваны да 1148-годдзя горада. |
|