На зямлi Агiнскага і Багушэвiча
16.06.2010 12:19
—
Новости Культуры
|
Першае пісьмовае ўпамінанне пра Смаргонь адносіцца да 1503 года.
Горад быў славуты папяровай мануфактурай, а таксама вядомы як цэнтр прадпрыемстваў гарбарнай і швейнай прамысловасці ў XIX — пачатку XX стагоддзя. Смаргонскі край даў свету такіх слаўных дзеячаў культуры, як кампазітар Міхал Клеафас Агінскі, этнограф-лінгвіст Ян Карловіч, музыканты Мечыслаў Карловіч і Віктар Роўда, класік беларускай літаратуры Францішак Багушэвіч, які адным з першых пачаў выдаваць свае творы на беларускай мове. Гістарычная жамчужына горада Галоўнай славутасцю Смаргоні з’яўляецца Кальвінскі збор — архітэктурны помнік XVI стагоддзя. Гэта адзін з цікавейшых помнікаў ранняга рэнесансу на Беларусі. Вадзяны млын Пры ўездзе ў вёску Жодзішкі на рацэ Палавойка, якая ўпадае ў Вілію, знаходзіцца гістарычны помнік — вадзяны млын, які датуецца 1871 годам. Ён стаіць у нізіне. Па другі бок ад дарогі насупраць млына знаходзіцца штучнае возера. Праз шлюзы пад мостам вада цячэ да млына і з 4-метровай вышыні падае ў чатырохвугольны калодзеж, прыводзячы ў рух турбіну, якая знаходзіцца ў калодзежы, а затым і вал. Крэўскі замак Комплекс абарончых збудаванняў каля вёскі Крэва Смаргонскага раёна належыць да помнікаў сярэдневяковага абаронча-крапаснога дойлідства тыпу “кастэль”. Князь Гедымін для будаўніцтва замка накшталт крыжацкіх выбраў Крэва невыпадкова. У самым пачатку XIV стагоддзя Крэва з’яўлялася не толькі цэнтрам Крэўскага княства са сваімі абарончымі традыцыямі, эканамічнымі і культурнымі сувязямі. Тут былі і значныя людскія рэсурсы, здольныя весці вялікія будаўнічыя работы і ўтрымліваць належную абарону. Лінія процістаяння Трагічны лёс напаткаў Смаргонь у гады Першай сусветнай вайны. Праз горад праходзіла лінія руска-германскага фронту. 810 дзён вяліся тут пазіцыйныя баі, якія ператварылі горад у руіны, а жыхароў — у бежанцаў. Ён адрадзіў жывое слова Францішак Багушэвіч — самая буйная фігура ў беларускай літаратуры парэформеннага часу, паэт, імя якога стала першым у шэрагу вялікіх беларускіх нацыянальных паэтаў. З 1898 года ён жыў у Кушлянах (Смаргонскі раён). У гэтай вёсцы — карані ўсёй творчасці Багушэвіча, тут яму добра працавалася, тут ён правёў свае дзіцячыя і юнацкія гады, сюды вяртаўся пасля выгнання. Мядзведжая акадэмія Школа дрэсіроўкі мядзведзяў, якая ўвайшла ў гісторыю як Смаргонская акадэмія, была заснавана Радзівіламі ў VII стагоддзі. Медзведзянят вучылі танчыць так: саджалі ў спецыяльную клетку, металічнае дно якой награвалася. Калі ім неставала сіл цярпець гарачыню падлогі, жывёліны пачыналі пераступаць з лапы на лапу. У гэты момант дрэсіроўшчык біў у бубен. Так было штодзённа на працягу месяца-двух. Вучылі мядзведзяў рабіць і іншыя, не зусім “звярыныя” штукі. За шэсць гадоў дрэсіроўкі ў касалапых выпрацоўваўся ўмоўны рэфлекс. Гастралявалі яны па ўсёй Еўропе. Паланез “Развітанне з радзімай” Залессе, вёска на Смаргоншчыне, мае непасрэдныя адносіны да славутага паланеза. Менавіта тут у “сядзібе муз”, ці “Паўночных Афінах”, як сучаснікі называлі маёнтак Агінскага, быў напісаны гэты музычны шэдэўр. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Першае пісьмовае ўпамінанне пра Смаргонь адносіцца да 1503 года.
|
|